Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Актывіст ЗУБРа правёў двое сутак у Магілёўскім РУУС 11:03, 13/09/2001, ЗУБР
Затрымаўшы актывіста ЗУБРа Яўгена Драбязку, супрацоўнікі міліцыі не палічылі неабходным патлумачыць зубру падставы для затрыманьня: яго запіхнулі ў машыну, моцна зьбілі і даставілі ў Цэнтральнае аддзяленьне міліцыі. Намесьнік начальніка раённай міліцыі падпалкоўнік Віктар Ермакоў заявіў Яўгену Драбязка, што “пратрымае яго без усялякага суда столькі, сколькі пажадае”. У якасьці альтэрнатывы – зноў такі з прымяненьнем сілы – зубру прапанавалі падпісаць два пратаколы згодна аднаму зь якіх ён, Яўген Драбязка, не падпарадкаваўся патрабаваньням міліцыі, а згодна другому, лаяўся, чым і абразіў супрацоўнікаў праваахоўчых ворганаў.
У Цэнтральным РУУС Магілёву прызналі Яўгена Драбязка правапарушальнікам, і ён ужо другую ноч за кратамі. Нагадаем, што яшчэ адзін лідэр магілёўскіх “зуброў” – Алег Мяцеліца – адбывае да гэтага часу 15-дзённы адміністратыўны арышт.