|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Без права назіраць засталіся тысячы назіральнікаў 11:04, 13/09/2001 Пры гэтым згодна Выбарчаму кодэксу і Пастанове ЦВК, грамадзкія арганізацыі могуць накіроўваць сваіх членаў для ўдзелу ў назіраньні за выбарамі. Для акрэдытацыі ў выбарчай камісіі яны павінны прадставіць пашпарт, пратакол ці выпіску з пратаколу паседжаньня кіруючага воргану грамадзкага аб’яднаньня аб накіраваньні яго ў якасьці назіральніка. Як паведамляе грамадзянская ініцыятыва “Незалежнае назіраньне”, такія парушэньні мелі месца: Гомля, Савецкі раён, выбарчы вучастак №4. Да назіраньня не дапусьцілі Саўчанку Ірыну Мікалаўну (ГА “БРКВ”), Паплаўнага Анатоля Уладзімеравіча (ГА ПЦ “Вясна”). Гомля, Савецкі раён, выбарчы вучастак №1, старшыня камісіі Ганзін Вячаслаў Афанасьевіч. Перад апячатваньнем скрыні для папярэдняга галасаваньня з паседжаньня вучастковай камісіі быў выдалены назіральнік Краўчанка Ігар Яўгенавіч (ГА “Вясна”) Гомля, Чыгуначная раённая камісія. Старшыню камісіі Расказавай Людміле Міхайлаўне падалі заяву аб накіраваньні Адаменка Івана Міхайлавіча ў якасьці назіральніка, падпісаную групаю грамадзянаў(33 чал). Праз некалькі дзён Расказава Л.А. заявіла, што члены камісіяў патэлефанавалі людзям, якія падпісаліся пад заяваю, і яны адмовіліся ад сваіх подпісаў. Гомля, Чыгуначны раён, выбарчы вучастак №38. Сакратар камісіі Буканава Ніна Маркаўна адмовіла ў акрэдытацыі назіральніку Адаменку Івану Міхайлавічу (ГА “БРКВ”), спаслаўшыся на тое, што пратаколу і пашпарту недастакова. У размове яна сказала, што выконвае тое, што ёй дыктуюць з раённай камісіі. Сьветлагорск, Камсамольскі выбарчы вучастак №4, старшыня камісіі Сініцкая Л.І. адмовіла ў праве прысутнічаць на вучастку назіральніку Насковай Тацяне Барысаўне (ГА “ПЦ “Вясна”), нягледзячы на акрэдыдацыю. Сьветлагорск, выбарчы вучастак №7, разьмешчаны ў Будтрэсьце №20. Адхілены ад назіраньня Цярэшчанка А.У. (ГА “ПЦ “Вясна”). Сьветлагорск, Моладзевы выбарчы вучастак №13, старшыня камісіі Нічыпарэнка Васіль Васільевіч пазбавіў акрэдытацыі назіральніка Усьціменку Галіну Аркадзьеўну (ГА “БРКВ”), пасьля таго, як яна зрабіла некалькі заўваг аб парушэньнях Выбарчага кодэксу. Сьветлагорск, Інтэрнацыянальны выбарчы вучастак №3, старшыня камісіі Маслава Т.В. адмовіла ў праве назіраць Шчадрэнку І.А. Сьветлагорск, выбарчы вучастак 325, разьмешчаны ў СШ №8. Адхілены ад назіраньня Шалюта Аляксей Міхайлавіч (ГА “ПЦ “Вясна”). Сьветлагорск, выбарчы вучастак №2, адхілены ад назіраньня Саранчук Эдуард Цімафеевіч (ГА “ПЦ “Вясна”). Сьветлагорск, выбарчы вучастак №29, разьмешчаны ў СШ №2. Адхілены ад назіраньня Баранаў Рыгор Рыгоравіч (ГА “ПЦ “Вясна”). Сьветлагорск, Будаўнічы выбарчы вучастак №6, старшыня камісіі Астроўская Галіна Мікалаеўна забараніла весьці назіраньне за галасаваньнем на вучастку па прычыне таго, што ў выпісцы з пратаколу паседжаньня Рады ГА “ПЦ “Вясна” замест слова “член” аб’яднаньня напісана “сябра”. Тлумачэньня, што такое напісаньне адпавядае статуту арганізацыі і зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі, не дапамаглі. Назіральнік Руды Віктар Іванавіч быў адхілены ад назіраньня. Мозыр, старшыня гарадзкой выбарчай камісіі Абрамава Любоў Сяргееўна не дапусьціла да назіраньня Целяпун У.С. (ГА “Грамадзянскія ініцыятывы”).
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|