Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 1314 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пасьлявыбарная ракіроўка
11:09, 13/09/2001

Аляксандар Лукашэнка сваімі ўказамі зрабіў некалькі гучных адставак і прызначэньняў. У адстаўку адпраўлены нязьменны глава Адміністрацыі прэзыдэнта Міхаіл Мясьніковіч. На ягонае месца прызначаны глава Савету Бясьпекі, нядаўна – міністар замежных справаў Урал Латыпаў. Мясьніковіч прызначаны памочнікам прэзыдэнта па асаблівых даручэньнях. Вядома таксама аб прызначэньні новага главы Савету Бясьпекі – ім стаў зараз ужо экс-глава лукашэнкаўскай Службы Бясьпекі Генадзь Нявыглас.

Лукашэнка зьняў таксама свайго вернага ідэёляга, намесьніка главы адміністрацыі Ўладзімера Замяталіна. Ён “пераведзены на іншую працу”.

Першым намесьнікам Главы Адміністрацыі прызначаны першы намесьнік Дзяржаўнага сакратара Савету Бясьпекі Станіслаў Князеў.

Яшчэ адным намесьнікам Главы Адміністрацыі стаў Анатоль Козік, які да гэтага працаваў Паўнамоцным прадстаўніком прэзыдэнта.

Вядома таксама аб адстаўцы намесьніка Главы Адміністрацыі Юры Сівакова (у мінулым таксама міністра ўнутраных справаў, пры якім у краіне пачаў дзейнічаць “эскадрон сьмерці”).

Пакуль рана казаць аб прычынах перастановак у вярхах улады. Можна толькі дадаць, што па некаторай інфармацыі, Міхаіл Мясьніковіч зьбіраўся йсьці на прэзыдэнцкіх выбарах у якасьці кандыдата. Аднак пасьля таго, як Лукашэнка прыгразіў яму расправаю, Мясьніковіч зьмяніў свае пляны. Магчыма, у гэтым і хаваюцца прычыны адстаўкі Мясьніковіча. Калі так, то ў хуткім часе у адстаўку будзе адпраўлены прэм’ер Ярмошын, які таксама цесна супрацоўнічаў з экс-кандыдатам Марынічам.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: