Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У сувязі з тэрактамі ў ЗША адмененыя матчы УЕФА 11:10, 13/09/2001
Матч Кубку УЕФА паміж барысаўскім БАТЭ і італьянскім “Міланам”, якi павінен быў прайсьці сёньня а 17.30 на менскім стадыёне “Дынама”, адменены. Такое рашэньне прыняла УЕФА ў сувязі з актамі тэрору ў ЗША. Акрамя матчаў кубку УЕФА, адмененыя ўсе сёньняшнія матчы Лігі чэмпіёнаў. Пра новыя тэрміны правядзеньня гульняў пакуль нічога не паведамляецца.