Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пракуратура патрабуе закрыцьця газэты “Пагоня” 11:12, 13/09/2001
На 27 верасьня прызначана паседжаньне Вышэйшага гаспадарчага суда Беларусі, на якім будзе разглядацца справа аб закрыцьці гарадзенскай незалежнай газэты “Пагоня”. Справа ўзбуджана ў адпаведнасьці з зыскам пракурора Гарадзенскай вобласьці. Згодна зыску, накіраванаму ў ВГС намесьнікам пракурора Гарадзенскай вобласьці Яўгенам Груцько, пракуратура просіць спыніць дзейнасьць газэты “Пагоня” і ліквідаваць рэдакцыю газэты. Згодна зыскавай заяве, пракурор кіруецца тым, “што з боку рэдакцыі газэты “Пагоня” мелі месца шматлікія на працягу году парушэньні патрабаваньняў артыкулу 5 Закону “Аб друку”.
Камэнтуючы БелаПАН зыск, галоўны рэдактар “Пагоні” Мікалай Маркевіч назваў дзеяньні пракуратуры “беспадстаўнымі, якія ня маюць нічога агульнага з заканадаўствам”. Як адзначыў Маркевіч, за ўвесь гэты год Дзяржкамдрук вынес “Пагоні” толькі адно папярэджаньне, што зафіксавана дакумэнтальна, “таму ніякіх размоваў пра нібы шматлікія парушэньні ня можа йсьці”.
“Справа, узбуджаная супраць “Пагоні”, - выключна палітычная. І, калі перад пракуратурай і судом стаіць задача зачыніць газэту – яе, безумоўна, выканаюць”, - заявіў Мікалай Маркевіч.