Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка адмовіўся выказаць спачуваньні амэрыканскаму народу 11:23, 13/09/2001
Як стала вядома прэс-цэнтру Хартыі’97 з крыніцаў, набліжаных да Адміністрацыі прэзыдэнта, Аляксандар Лукашэнка сёньня адмовіўся выказаць спачуваньні амэрыканскаму народу ў сувязі з самымі жахлівымі тэрактамі, што адбыліся ў ЗША два дні таму. Аляксандар Лукашэнка меў намер наведаць амбасаду ЗША ў Менску для таго, каб ўласнаручна напісаць у спэцыяльнай Кнізе жалю, якая зьявілася ў амэрыканскай амбасадзе пасьля трагедыі 11 верасьня, свае спачуваньні амэрыканцам. З гэтай мэтаю ён выехаў у амбасаду, дзе яго чакалі к 11.00. На шляху супрацоўнікі прэс-службы прэзыдэнта патэлефанавалі ў амбасаду для таго, каб папярэдзіць аб тым, што Аляксандар Лукашэнка прыхапіў за сабой цэлую здымачную групу, якая бы засьведчыла “ўсенародна абранага” за такім прыстойным заняткам, а пасьля пракруціла па БТ. Аднак супрацоўнікі амбасады ў адказ заявілі, што ў сувязі з такімі трагічнымі абставінамі здымка, па-першае, не да месца, а па другое, зноў такі з тымі ж абставінамі забаронена на тэрыторыі амбасады. У адказ на забарону весьці здымку Лукашэнка аддаў загад разварочвацца і вяртацца назад. Выказваць спачуваньні без відэёз’ёмкі ён не пажадаў...
Нагадаем, што з сёньняшняга дня ў амэрыканскай амбасадзе ў Беларусі адкрытая кніга для запісу спачуваньняў ахвярам нядаўніх тэрарыстычных актаў у ЗША. Доступ да яе ўсіх жадаючых будзе арганізаваны ў працоўны час да 18 верасьня.