Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь вырашыла траур па ахвярах у ЗША не аб’яўляць 11:01, 14/09/2001, www.yusnews.com
Аляксандар Лукашэнка, які год таму асабіста наведаў расейскую амбасаду на менскай вуліцы Старавіленскай, каб выказаць свае спачуваньні ў сувязі з пагібельлю падводнай лодкі “Курск”, адмовіўся 13 верасьня наведаць суседнюю амэрыканскую амбасаду, дзе была адкрыта кніга. спачуваньняў. А.Лукашэнка адправіў замест сябе свайго міністра замежных справаў Міхаіла Хвастова, У адрозьненьні ад Расеі і Ўкраіны, Беларусь наогул вырашыла не праводзіць афіцыйных траурных мерапрыемстваў у сувязі з тэрактамі ў ЗША і працягвае радавацца песьнямі і пляскамі ў рамках Дзён культуры Яраслаўскай вобласьці ў Менску.
“Мы ня будзем прымаць якіхсьці спэцыяльных рашэньняў. Як гэта было зроблена ў Расеі. Мы зьвярнулі на гэта ўвагу. Мы лічым, што маштабы былі невымяральнымі, і дзьве дзяржавы сапраўды вялікія і магутныя – Злучаныя Штаты і Расея – павінны весьці сусьветную супольнасьць па лініі барацьбы з гэтымі праяўленьнямі. Яны маюць дастаткова добры досьвед і падобную праблематыку, як мы бачым. Маштабы Беларусі ня тыя, і дні Яраслаўля ў Беларусі будуць працягвацца ў рамках той праграмы, якая прапаноўваецца нам сёньня”, - заявіў Міхаіл Хвастоў.