Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 1415 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На каардынатара “Незалежнага назіраньня” завялі крымінальную справу
11:02, 14/09/2001

Шасьцёра ўзброеных людзей у міліцэйскай форме пастукалі ў дзьверы каардынатара “Незалежнага назіраньня” ў Шклоўскім раёне Паўла Нягурскага 7 верасьня позна вечарам. Яны адмовіліся прадставіцца і назваць прычыну такога позьняга візыту. Гаспадар не ўпусьціў у дом няпрошаных гасьцей і патэлефанаваў у міліцыю, а пасьля ў пракуратуру Шклову. Пракурор Сьніткоў сказаў, што гэта ён даў загад даставіць Нягурскага ў пракуратуру.

Ад суправаджэньня Нягурскі адмовіўся і сам накіраваўся ў Шклоў. Пракурор абвінаваціў незалежнага назіральніка ў дзейнасьці “з мэтаю магчымай фальсыфікацыі выбараў” і ўзбудзіў крымінальную справу па арт.192 КК: “Падробка дакумэнтаў аб выбарах..., або парушэньні тайны галасаваньня, або наўмысны няправільны падлік галасоў, ці іншае скажэньне вынікаў галасаваньня, зьдзейсьненае членам камісіі па выбарах Прэзыдэнта РБ, выбарчай камісіяй..., або іншай асобай, якая прымае ўдзел у падрыхтоўцы і правядзеньні выбараў ва ўсталяваным заканадаўствам парадку... Караецца штрафам, ці пазбаўленьнем права займаць пэўныя пасады і займацца пэўнай дзейнасьцю, ці папраўчымі працамі на тэрмін да 2 гадоў ці абмежаваньне свабоды на тэрмін да 5 гадоў ці пазбаўленьнем свабоды на той самы тэрмін”. Прычым гэты артыкул прадугледжвае адказнасьць толькі для суб’ектаў, якія прымаюць удзел у падрыхтоўцы і правядзеньні выбараў. А назіральнік не службовая асоба.

На наступны дзень аўтамабіль Нягурскага спынілі аўтаматчыкі і зноў даставілі ў пракуратуру. На гэты раз яму ўручылі пастанову аб вобыску і ўзялі падпіску аб нявыезьдзе. Дом Нягурскага абшукалі.

9 верасьня на вакзале ў Воршы двое супрацоўнікаў міліцыі спынілі ягонага сына Ігара. У грубай форме ў яго забралі рэчы і спрабавалі даставіць у аддзяленьне міліцыі. Хлопец зьбег, а на наступны дзень зьяўвіўся ў міліцыю і запатрабаваў вярнуць сумку. Але ні рэчаў, ні тлумачэньняў не атрымаў.

Нягледзячы на тое, што ў доме сталi гучаць званкі з пагрозамі, Нягурскі не зьбіраецца хавацца, а мае намер адстойваць свае інтарэсы ў судзе.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: