Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 1415 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



БАЖ супраць дырэктара друкарні “Мэджык”
11:03, 14/09/2001

Беларуская асацыяцыя журналістаў зьвярнулася ў пракуратуру Беларусі з просьбай тэрмінова спыніць парушэньне правоў некаторых незалежных выданьняў, а таксама прыцягнуць да адказнасьці Ўладзімера Глушакова, першага намесьніка старшыні Дзяржкамдруку, які адначасова выконвае абавязкі дырэктара прыватнай друкарні "Мэджык" і ўзяў на сябе функцыі цэнзара.

У Беларускую асацыяцыю журналістаў з заявамі зьвярнуліся галоўныя рэдактары газэтаў "Народная воля" Іосіф Сярэдзіч, "Беларуская маладзёжная" Тацяна Мельнічук, "Рабочы" Віктар Івашкевіч і "Предпринимательской газеты" Глеб Багамолаў. Яны паведамілі, што першы намесьнік старшыні Дзяржкамдруку Ўладзімер Глушакоў спрабуе выконваць функцыі цэнзара і ўмешваецца ў дзейнасьць выданьняў.

Спадар Глушакоў, які адначасова выконвае абавязкі дырэктара прыватнай друкарні "Мэджык", сарваў выпуск газэты "Рабочы" 28 жніўня. 31 жніўня выйшлі зь "белымі плямамі" два спэцвыпускі "Предпринимательской газеты".

5 верасьня Ўладзімер Глушакоў запатрабаваў зьняць матэр’ялы з нумароў газэтаў "Народная воля" і "Беларуская маладзёжная", пагражаючы забараніць друк накладу. Пры гэтым супрацоўнікам газэты "Беларуская маладзёжная" давялося тры разы здаваць нумар у друк.

7 верасьня зь "белымі плямамі" выйшаў чарговы нумар газэты "Народная воля". І зноў зьняць матэрыялы з нумару, падпісанага ў друк галоўным рэдактарам выданьня Іосіфам Сярэдзічам, запатрабаваў Глушакоў.

БАЖ накіравала заяву ў пракуратуру, у якой такія дзеяньні першага намесьніка Дзяржкамдруку разглядае як парушэньне патрабаваньняў Канстытуцыі і Закону "Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі". Артыкул 33 Канстытуцыі гарантуе кожнаму свабоду думак, перакананьняў і іхнае вольнае выказваньне. Нікога нельга прымушаць да выказваньняў сваіх перакананьяў альбо адмаўляцца ад іх. Цэнзура, як указваецца ў гэтым артыкуле Канстытуцыі, не дапушчальная.

Між тым патрабаваньне, каб рэдакцыя папярэдне ўзгадняла паведамленьні й матэр’ялы, а таксама патрабаваньне зьняць з друку той ці іншы матэрыял ёсьць менавіта цэнзура.

БАЖ заяўляе: "Згодна з артыкулам 48 Закону аб друку, дзеяньні Глушакова ёсьць уціскам на свабоду масавай інфармацыі, што цягне за сабой дысцыплінарную, адміністрацыйную, крымінальную адказнасьць адпаведна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь".

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: