Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 1415 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лідэры палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў выступілі за правядзеньне паўторных прэзыдэнцкіх выбараў
11:06, 14/09/2001

Лідэры палітычных партыяў і грамадзкіх рухаў Беларусі, якія ўваходзяць у шырокую грамадзянскую кааліцыю, выступілі 14 верасьня з адкрытаю заяваю. Уладзімер Ганчарык, Сяргей Калякін, Павал Казлоўскі, Васіль Лявонаў, Міхаіл Марыніч, Мікалай Статкевіч, Аляксандар Бухвостаў, Станіслаў Шушкевіч, Юры Хадыка, Валянціна Палевікова, Аляксандар Ярашук заявілі, што ў выніку грубага і надзвычай цынічнага парушэньня выбарчых працэдураў у пэрыяд падрыхтоўкі і правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў 9 верасьня ў Беларусі адбыўся захоп улады. “Беларускі рэжым скарыстаў усю моц дзяржаўнага апарату, выканаўчых ворганаў, спэцслужбаў, каб сфальсыфікаваць вынікі першага тура выбараў на карысьць Лукашэнкі. Мэта гэтага беззаконства відавочна: беларускі дыктатар і ягоныя паплечнікі хочуць адцягнуць сваю паразу і поўны палітычны крах”, – гаворыцца ў заяве.

Прыводзім вытрымкі з адкрытай заявы лідэраў палітычных партыяў і грамадзкіх рухаў Беларусі, што ўваходзяць у шырокую грамадзянскую кааліцыю:

Першы тур выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь перканаўча паказаў, што А.Лукашэнка і створаны ім рэжым аўтарытарнай улады не карыстаецца падтрымкаю беларускага народу.

Большасьць беларусаў выказаліся супраць таго, каб кліка, што пракралася і загразла ў цяжкіх крымінальных злачынствах, кіравала краінаю яшчэ пяць гадоў. Пра гэта сьведчаць шматлікія соцапытаньні, якія праводзіліся ў пэрыяд прэзыдэнцкай кампаніі, паралельны падлік галасоў у дзень выбараў, зводныя дадзеныя з выбарчых участкаў, атрыманыя незалежнымі назіральнікамі, а таксама апытаньні выбаршчыкаў на выхадзе з выбарчых вучасткаў.

У адпаведнасьці з кіраваньнем штабу Ў.Ганчарыка, за адзінага кандыдата ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Ў.Ганчарыка прагаласавала ня менш за 41% беларускіх грамадзянаў, за А.Лукашэнку – ня больш за 47%. Згодна закону, павінен адбыцца другі тур прэзыдэнцкіх выбараў з удзелам названых кандыдатаў. Няма сумневаў у тым, што перамога будзе за Ўладзімерам Ганчарыкам.

Разумеючы гэта, беларускі рэжым скарыстаў усю моц дзяржаўнага апарату, выканаўчых ворганаў, спэцслужбаў, каб сфальсыфікаваць вынікі першага тура выбараў на карысьць А.Лукашэнкі. Мэта гэтага беззаконства відавочна: беларускі дыктатар і ягоныя паплечнікі хочуць адцягнуць сваю паразу і поўны палітычны крах.

Такім чынам, у выніку грубага і крайне цынічнага парушэньня выбарчых працэдураў у пэрыяд падрыхтоўкі і правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў 9 верасьня ў Беларусі адбыўся захоп улады. Пра гэта сьведчаць наступныя факты:

4-5 верасьня 2001 году старшыням райвыканкамаў і главам раённых Адміністрацыяў было выдадзена па 20 тысячаў запасных бюлетнёў для галасаваньня.

5 верасьня 2001 году пад кіраўніцтвам старшыні Менскага аблвыканкаму Дамашкевіча Н.Ф. адбылася нарада з намесьнікамi старшынь райвыканкамаў Менскай вобласьці. Пад падпіску аб наразгалошваньні, ім выдалі пакет са схемаю фальсыфікацыяў вынікаў галасаваньня па выбарах Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі нарады атрымалі “матэр’ялы ў дапамогу членам тэрытарыяльных і ўчастковых камісіяў па выбарах Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь”, якiя па сутнасьці зьяўляюцца інструкцыяй па барацьбе з назіральнікамі. Аналягічная праца праводзілася з работнікамі раённых структураў выканаўчай улады і іншых вабласьцях краіны.

Главамі раённых адміністрацыяў (ці іх намесьнікамі) былі праведзеныя нарады са старшынямі ўчастковых выбарчых камісіяў, падчас якіх даводзіліся кантрольныя лічбы, на якія павінны выйсьці камісіі пры правядзеньнi вынікаў выбараў Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. За Лукашэнку А.Г. прадпісвалася “падаць” ня менш за 50 адсоткаў галасоў выбаршчыкаў. Быў названы механізм для дасягненьня гэтага выніка – перакід часткі бюлетняў, пададзеных за Ганчарыка У.І. і Гадукевіча С.В, на карысьць Лукашэнкі А.Р. кожнаму старшыні ўчастковай камісіі была пастаўленая задача здаць у адміністрацыю раёну па 300-400 чыстых бюлетнёў, падпісаных двума членамі камісіі.

Штодзённа пад рознымі прычынамі на датэрміновае галасаваньне накіроўвалася да 8% выбаршчыкаў. Па незалежных ацэнках, у датэрміновым галасаваньні прынялі ўдзел ад 35 да 40% грамадзянаў.

Замена бюлятнёў на карысьць А.Лукашэнкі праводзілася ў тайне, па наступнай схеме. Скрыня адчынялася ня зьверху, дзе яна апячатвалася, а ў асноўным зьнізу. Толькі па Менскай вобласьці было заменена калі 560 тысячаў бюлятнёў.

Вынік галасаваньня, названы Цэнтрвыбаркамам, згодна якому за “пераможцу” нібы пададзена 75% галасоў, быў дасягнуты толькі дзякуючы масаваму ўкіду фальшаваных бюлетнёў “за Лукашэнку” і канфіскацыі бюлетнёў на карысьць Ганчарыка.

Дасягнуўшы злачынным шляхам перамогі, беларускі узурпатар і ягоныя паплечнікі зараз маюць намер зьліквідаваць палітычную апазыцыю, канчаткова задушыць імкненьне народу да свабоды. Рэжым вырашыў нанесьці папераджальны ўдар, паколькі разумеў, што беларуская і міжнародная грамадзкасьць не прызнаюць сфальсыфікаваных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і шырокая грамадзянская кааліцыя краіны ня спыніць барацьбу за ўзнаўленьне ў беларускім грамадзтве законнасьці.

У сувязі з вышэйзгаданым мы:

- не прызнаем афіцыйна аб’яўленых вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 9 верасьня, патрабуем іх ануляваньня і прызначэньня паўторных;

- зьвяртаемся да міжнароднай супольнасьці з просьбаю патрабаваць ад беларускіх уладаў ануляваньня аб’яўленых вынікаў выбараў і прызначэньня паўторных;

- прапануем А.Лукашэнку і выканаўцам ягонай волі пагадзіцца з ануляваньнем сфальсыфікаваных вынікаў выбараў 9 верасьня і не замінаць правядзеньню паўторынх, гарантуем, што надалей гэта памягчыць іхнюю адказнасьць перад законам.

Мы заклікаем беларускую і міжнародную супольнасьць праявіць пільнаьсьц і не дапусьціць разгул беззаконства і тэрору.

Мы патрабуем, каб ворганы юстыцыі тэрмінова праверылі зьвесткі аб падрыхтоўцы акцыяў расправы зь дзеячамі апазыцыі і далі ім патрэбную прававую адзнаку.

Мы заклікаем беларускі народ не паддавацца на пагрозы і шантаж з боку рэжыму і канстытуцыйным шляхам дабівацца аднаўленьня ў краіне легітымнай улады шляхам адмены сфальсіфікаваных вынікаў галасаваньня 9 верасьня і дэмакратычнага правядзеньня паўторных выбараў прэзыдэнта Беларусі!

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: