Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 1415 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ЦВК ігнаруе доказы фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў
11:12, 14/09/2001

Цэнтрвыбаркам прызнаў неабгрунтаванымі скаргі Гэльсынскага камітэту, праваабарончага цэнтру “Вясна” і кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Ганчарыка аб непрызнаньні прэзыдэнцкіх выбараў. Такое рашэньне прынята Цэнтрвыбаркамам 14 верасьня на сваім паседжньні. Усе тры скаргі насілі комплексны характар і ахоплівалі ня толькі працэс галасаваньня па выбарах прэзыдэнта Беларусі, але і ўсю выбарчую кампанію ў агуле. Сярод асноўных парушэньняў называюцца незаконнае фармаваньне выбарчых камісіяў, злоўжываньні Лукашэнкам сваім службовым становішчам падчас агітацыі, адсутнасьць роўных умоваў агітацыі для ўсіх кандыдатаў. Заявіцелі прадставілі факты парушэньня выбарчага заканадаўства падчас датэрміновага галасаваньня, перашкоды назіраньню за выбарамі, кантролю падліку галасоў. Усіх гэтых фактаў дастакова для таго, каб прызнаць выбары несапраўднымі, але не для “прыдворнага” ЦВК.

Як вынікае з выступу члена ЦВК Надзеі Кісялёвай, Цэнтрвыбаркам вывучыў прадстаўленыя дакумэнты і “большасьць прыведзеных фактаў не знайшлі афіцыйнага падцьверджаньня”. Як палічылі члены Цэнтрвыбаркаму, “паўплываць на вынікі галасаваньня выяўленыя выпадкі парушэньняў заканадаўства не маглі”.

Заявіцелі скаргаў маюць намер у бліжэйшы час апратэставаць сёньняшняе рашэньне Цэнтрвыбаркаму ў Вярхоўным судзе. Па закону для гэтага ім адводзіцца тэрмін у 10 дзён. Нягледзячы на гэта, на 20 верасьня ўжо заплянавана ўрачыстая цырымонія інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: