Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
1718 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
У памяць аб ахвярах рэжыму ля рэзыдэнцыі Лукашэнкі пройдзе акцыя пратэсту
11:13, 17/09/2001

Акцыя пратэсту, прымеркаваная да другой гадавіны зьнікненьня былога віцэ-прэм’ера беларускага ўраду Віктара Ганчара і прадпрымальніка Анатоля Красоўскага, пройдзе сёньня ў Менску а 17.00 ля Адміністрацыі прэзыдэнта. У гэты дзень споўнілася б 52 гады памерламу пры нявысьветленых абставінах віцэ-сьпікеру Вярхоўнага Савету Генадзю Карпенку. Дэпутат Вярхоўнага Савету Андрэй Клімаў сустрэў сёньня ў турме свае 36 гадоў. У сувязі з гэтым каля Адміністрацыі Лукашэнкі стане ланцуг неабыякавых людзей з партрэтамі Генадзя Карпенкі, Андрэя Клімава, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зьміцера Завадзкага, Юры Захаранкі.

 ПАЛIТЫКА 

“Гучныя” справы могуць быць разгледжаныя ў Эўрапейскім судзе па правох чалавека
11:12, 17/09/2001

Беларуская апазыцыя мае намер ініцыіраваць разгляд “гучных” справаў аб зьнікненьні вядомых палітычных дзеячоў рэспублікі ў эўрапейскім судзе па правох чалавека. Пра гэта ў панядзелак заявіў у Менску лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Улічваючы той факт, што Беларусь не ўваходзіць у склад Савету Эўропы, ініцыяраваць разгляд беларускіх “гучных справаў” у Эўрапейскім судзе няпроста. Аднак, як заявіў лідэр АГП, яны знайшлі спосаб, з дапамогаю якога зварот у Эўрапейскі суд стаў магчымым. Якім чынам апазыцыя мае намер гэта зрабіць, Лябедзька пакуль палічыў не распаўсюджвацца і заявіў, што на дадзены момант ідзе праца па збору неабходных для падачы ў Эўрапейскі суд дакумэнтаў.

Ліцэісты Сьветлагорску пікетуюць гарвыканкам
11:11, 17/09/2001

17 верасьня з 7.20 да 8 гадзінаў 15 хвілінаў ліцэісты Сьветлагорску правялі пікет каля будынку гарвыканкаму, на цэнтральнай плошчы гораду. Такія пікеты, накіраваныя супроць закрыцьця ліцэя, праводзяцца навучэнцамі кожны дзень перад пачаткам заняткаў. Маладыя людзі выходзяць на плошчу пад лёзунгамі, сярод якіх: “Не дадзім закрыць ліцэй!”, “Захаваем адзіную ў горадзе беларускамоўную ўстанову!” і “Не жадаем вяртацца ў сярэднюю школу!”.

Поствыбарчы ўціск на ЗУБР працягваецца
11:10, 17/09/2001

Актывісту руху супраціву ЗУБР вынесена папярэджаньне за парушэньне арт.167 ч.10 КаАП (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). Андрэй Жукаў быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі Краснапольля за тое, што падчас прадвыбарчай кампаніі расклейваў партрэты кандыдата на пост прэзыдэнта Ўладзімера Ганчарыка. Супрацоўнікі міліцыі правялі несанкцыянаваны вобыск у ягонай кватэры. Падчас вобыску былі знойдзеныя налепкі з лягатыпам руху ЗУБР. Нягледзячы на парушэньні заканадаўства, суд палічыў правамерным вобыск у кватэры Жукава і вынес яму папярэджаньне за “дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”.

Зноў парушаюцца правы прафсаюзаў
11:09, 17/09/2001, www.praca.by

Нацыянальны банк парушае правы прафсаюзаў. Справа ў тым, што адным з апошніх распараджэньняў гэтага ведамства прафсаюзныя ўзьнёскі аднесеныя да плацяжоў чаьвёртай групы тэрміноўкі. Хоць, згодна прынятых раней урадавых дакумэнтаў, прафсаюзныя ўзьнёскі адносяцца да першачарговых плацяжоў. Такім чынам, на думку лідэра прафсаюзу аўтасельгасмашу Аляксандра Бухвостава, нацыянальны банк штурхае камэрцыйныя банкі на парушэньне Генэральнага пагадненьня. У сувязі з гэтым прафсаюз АСМ зьвярнуўся да галоўнага банкіра краіны з патрабаваньнем даць тлумачэньні па прымяненьню гэтай пастановы, або адмяніць яе.

Кошты будуць расьці і далей
11:08, 17/09/2001

Па дадзеных Міністэрства статыстыкі й аналізу Беларусі, за першы тыдзень жніўня кошты вырасьлі таксама на 0,4 адсоткі, за першы тыдзень спажывецкія кошты ў Беларусі павялічыліся на 25,9 адсоткі (за гэты ж пэрыяд 2000 году – на 71,9 адсоткі, у тым ліку за першы тыдзень верасьня – на 3 адсоткі). Да канца году вырастуць кошты на такія сацыяльна–значныя тавары, як малако і малочныя прадукты, сьвініну, вараныя кілбасы, некаторыя сарты хлебных вырабаў, цукар. Акрамя таго, будуць павялічаныя й тарыфы на прыгарадныя пасажырскія перавозкі. Пра гэта на днях заявіў міністар эканомікі Ўладзімер Шымаў. Вось толькі не паведаміў, на колькі.

Жонкі рэпрэсаваных палітыкаў выступяць на шостай нарадзе АБСЭ ў Варшаве
11:07, 17/09/2001

Сёньня, 17 верасьня, у Варшаве адбудзецца чарговая, шостая нарада АБСЭ па выкананьні абавязацельстваў ў галіне правоў чалавека. На павестцы дня форуму больш за 30 пытаньняў. У прыватнасьці, пытаньні свабоды слова і веравызнаньняў і вяршынства закону, праблемы нацыянальных меншасьцяў, абароны правоў уцекачоў і вымушаных перасяленцаў. 21 верасьня ў рамках шостай нарады АБСЭ па выкананьню абавязацельстваў ў галіне правоў чалавека пройдзе брыфінг “Гучныя справы: Беларусь і Ўкраіна”, на якім перад дэлегатамі нарады АБСЭ выступяць жонкі рэпрэсаваных беларускіх апазыцыянэраў – Людміла Карпенка, Сьвятлана Завадзкая, Ірына Красоўская, Вольга Захаранка, Зінаіда Ганчар і Тацяна Клімава, а таксама Міраслава Гангадзэ, жонка забітага ў верасьні 2000 году ўкраінскага журналіста.

Два гады таму зьніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі
11:06, 17/09/2001

Першы віцэ-сьпікер Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктар Ганчар бясьсьледна зьнік у Менску 16 верасьня. Разам са сваім сябрам бізнэсмэнам Анатолем Красоўcкім Ганчар вяртаўся дадому. Пазьней на мяркуемым месцы выкраданьня - вуліцы Фабрычнай – былі знойдзены рэшткі шкла аўтамабілю і кроў выкрадзеных.

Андрэй Клімаў сустракае ў турме свае 36 гадоў
11:05, 17/09/2001

17 верасьня дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Андрэй Клімаў, які знаходзіцца ў турэмных засьценках, сустракае свае 36 гадоў. 17 сакавіка 2000 году Клімаў быў прыгавораны судом Ленінскага раёну Менску да шасьці гадоў турмы. Суд палічыў даказанай ягоную віну ў крадзяжах у асабліва буйных памерах і службовым падмане пры будаўніцтве жылога дому. Андрэй Клімаў сваёй віны не прызнаў і падчас суда ён і ягоная абарона прывялі мноства аргумэнтаў на карысьць таго, што пры будаўніцтве дзяржава не панесла страты. Усе доказы зворотнага ня мелі значэньня, бо Клімаў выступаў за імпічмэнт прэзыдэнта Лукашэнкі, а таксама крытыкаваў дзеяньні кіраўніка краіны. Пасьля роспуску ў 1996 годзе парлямэнту дэпутат не адмовіўся ад палітычнай барацьбы і зьяўляўся адным з актыўных дзеячаў апазыцыі. Ягоны арышт у лютым 1997 году зьяўляецца палітычнай акцыяй беларускага рэжыму. Андрэй Клімаў прызнаны Вязьнем Сумленьня.

Генадзю Карпенку споўнілася б 52...
11:04, 17/09/2001

17 верасьня віцэ-сьпікеру Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Генадзю Карпенку споўнілася б 52 гады. Ягоная загадкавая сьмерць узрушыла беларусаў. Немагчыма было паверыць у тое, што чалавек ў такім узросьце раптоўна сыйшоў з жыцьця. Наступнае рассьледаваньне апошняга дня жыцьця Генадзя Дзімітрыевіча ажно да хвілін дазваляе сцьвярджаць, што ягоная сьмерць не была выпадковай. Віцэ-сьпікер Вярхоўнага Савету Генадзь Карпенка памёр а 7 гадзіне раніцы 6 красавіка 1999 году з дыягназам “кровазьліцьцё ў мозг”. 1 красавіка яму зрабілі аперацыю па выдаленьню гематомы. Усе гэтыя дні ён знаходзіўся ў рэанімацыйным аддзяленьні шпіталю ў беспрытомным стане.

Эўразьвяз далучаецца да заключэньня місіі БДІПЧ АБСЭ аб прызнаньні прэзыдэнцкіх выбараў недэмакратычнымі
11:03, 17/09/2001

Эўразьвяз далучаецца да заключэньня, зробленага місіяй міжнароднага абмежаванага назіраньня на выбарах Прэзыдэнта Беларусі 9 верасьня, і выказвае шкадаваньне адносна таго, што гэтыя выбары не адпавядалі дэмакратычным стандартам АБСЭ. Такая заява была прынята 14 верасьня ў Брусэлі кіраўніцтвам Эўразьвязу. У дакумэнце выказваецца шкадаваньне ў сувязі з перасьледам беларускай апазыцыі, унутраных назіральнікаў, незалежных СМІ і няўрадавых арганізацыяў. Што да далейшых узаемаадносінаў ЭЗ і Беларусі, то, як гаворыцца ў заяве, яны шмат у чым залежаць ад павагі правоў чалавека і прагрэсу ў дэмакратызацыі краіны.

Івонка Сурвіла: дыктатары - часовыя, Беларусь – вечная
11:02, 17/09/2001

“Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 9 верасьня 2001 году яшчэ раз прадэманстравалі антыдэмакратычны характар сучаснага беларускага рэжыму, - гаворыцца ў заяве, зь якой выступіла старшыня Рады Беларускае Народнае Рэспублікі Івонка Сурвіла. - Аляксандар Лукашэнка дасягнуў “перамогі” метадам манапольнага кантролю над дзяржаўнымі сродкамі масавай інфармацыі, фізычнай расправы з палітычнымі апанентамі, запужваньня выбаршчыкаў праз дзяржаўных чыноўнікаў і сваіх “вертыкальшчыкаў”, паліцэйскага і адміністратыўнага перасьледу прыхільнікаў кандыдата ад дэмакратычнай апазыцыі, недапушчэньня выбаршчыкаў у многіх выпадках да выбарчых вучасткаў і фальсыфікацыі галасоў”.

Магілёўскіх "зуброў" выганяюць з ВНУ
11:01, 17/09/2001

Уціск на магілёўскіх "зуброў" і кіраўнікоў маладзёвых арганізацыяў аказваецца і пасьля выбараў. Зьміцер Букатаў выключаны з магілёўскага педтэхнікуму. Педсавет гэтай навучальнай установы разгледзіў паводзіны двух іншых студэнтаў - Анляксандра Каліты і Аляксандра Паўловіча. Адносна апошняга ўзбуджана крымінальная справа за абразу прэзыдэнта з-за таго, што ён прымаў удзел у тэатралізаваным прадстаўленьні руху ЗУБР.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: