Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“Гучныя” справы могуць быць разгледжаныя ў Эўрапейскім судзе па правох чалавека 11:12, 17/09/2001
Беларуская апазыцыя мае намер ініцыіраваць разгляд “гучных” справаў аб зьнікненьні вядомых палітычных дзеячоў рэспублікі ў эўрапейскім судзе па правох чалавека. Пра гэта ў панядзелак заявіў у Менску лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Улічваючы той факт, што Беларусь не ўваходзіць у склад Савету Эўропы, ініцыяраваць разгляд беларускіх “гучных справаў” у Эўрапейскім судзе няпроста. Аднак, як заявіў лідэр АГП, яны знайшлі спосаб, з дапамогаю якога зварот у Эўрапейскі суд стаў магчымым. Якім чынам апазыцыя мае намер гэта зрабіць, Лябедзька пакуль палічыў не распаўсюджвацца і заявіў, што на дадзены момант ідзе праца па збору неабходных для падачы ў Эўрапейскі суд дакумэнтаў.