Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дэлегацыя Вярхоўнага Савету выступіць на паседжаньні ПАСЭ 11:04, 18/09/2001
Дэлегацыя Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня рыхтуецца да паездкі ў Стразбург на паседжаньне Парлямэнцкай Асамблеі Савету Эўропы. Дэлегацыя будзе складацца з трох чалавек. Дэпутаты Вярхоўнага Савету плянуюць прыняць удзел у працы палітычных груп, сустрэцца з адказнымі асобамі. “Вельмі важна, каб сёньня голас і Вярхоўнага Савету, і палітычнай апазыцыі гучаў у Стразбургу. Таму што другая дэлегацыя йдзе з іншымі намерамі, з іншымі мэтамі. Мы таксама плянуем выехаць на паседжаньне Сталага Камітэту ПА АБСЭ, мы ўжо атрымалі запрашэньне. Там ужо ў трэці раз дзейнічае прынцып “пустога месца”, дэ-юрэ – захоўваюцца паўнамоцтвы Вярхоўнага Савету. Мандатная камісія зноў будзе займацца разглядам гэтага пытаньня, у выніку чаго вызначыцца канчатковы статус для Беларусі”, - паведаміў віцэ-сьпікер Вярхоўнага Савету Анатоль Лябедзька.