Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Акцыя пратэсту ля рэзыдэнцыі Лукашэнкі 11:06, 18/09/2001
Больш за дзьвесьце чалавек сталі жывым ланцугом насупроць рэзыдэнцыі Лукашэнкі 17 верасьня ў Менску. Акцыя была прымеркавана да другой гадавіны з дня зьнікненьня былога віцэ-прэм’ера беларускага ўраду Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. У гэты дзень людзі прыйшлі да Адміністрацыі прэзыдэнта з партрэтамі ня толькі Ганчара і Красоўскага, але і іншых рэпрэсаваных беларускіх палітыкаў: Юры Захаранкі, Андрэя Клімава, Генадзя Карпенкі, Анатоля Майсені, журналіста Зьміцера Завадзкага. У акцыі прынялі ўдзел сваякі зьніклых ці памерлых пры нявысьветленых абставінах апазыцыянэраў – Зінаіда Ганчар, Ірына Красоўская, Людміла Карпенка, а таксама калегі Віктара Ганчара па Вярхоўнаму Савету – Людміла Гразнова, Валеры Шчукін, Анатоль Лябедзька, Павал Знавец. Міліцыя ніякіх супрацьпраўных дзеяньняў да ўдзельнікаў акцыі не прадпрымала.