Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Судзяць за акцыі трохгадовай даўніны 11:02, 19/09/2001
Суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў штрафам у 1 мільён 125 тысячаў рублёў (760 даляраў ЗША) актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімера Раманоўскага. Праз паўгады яго прызналі вiноўным у актыўным удзеле ў несанкцыянаванай акцыі на Дзень Незалежнасьці 25 сакавіка.
Уладзімер Раманоўскі сапраўды быў адным з арганізатараў сьвяточных мерапрыемстваў, арганізаваных апазыцыяй у Менску 25 сакавіка. Аднак у мітынгу, на якімі міліцыя разганяла людзей, Раманоўскі ўдзелу не прымаў. Тым не менш, праз некалькі дзён міліцыянты аформілі пратакол, у якім было запісана, што Раманоўскі нібыта быў актыўным удзельнікам мітынгу.
У траўні справу Раманоўскага завочна рагледзіў раённы суд, прызнаў яго віноўным і пакараў штрафам у памеры 150 мінімальных заробкаў. Менскі гарадзкі суд адмяніў гэтае рашэньне, таму што па закону чалавек ня можа быць асуджаным завочна і накіраваў справу на новы разгляд у той самы Цэнтральны райсуд. Рашэньне было прынятае літаральна за тыдзень да прэзыдэнцкіх выбараў.
Для таго, каб вынесьці рашэньне судзьдзі Наталлі Вайцэховіч спатрэбіўся амаль увесь працоўны дзень. Нягледзячы на паказаньні сьведак-міліцыянтаў, якія запэўнівалі, што не бачылі Раманоўскага 25 сакавіка на мітынгу, а таксама на заяве абароны, што згодна адміністратыўнаму кодэксу чалавек можа быць асуджаны не пазьней чым праз 2 месяцы ад моманту правапарушэньня, Раманоўскага ўсё ж такі пакаралі ў памеры 150 мінімальных заробкаў (760 даляраў ЗША).