Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 1920 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вядзецца траўля кіраўнікоў, якія не забясьпечылі на сваіх вучастках перамогу Лукашэнкі
11:14, 19/09/2001

Кіраўнікі некаторых берасьцейскіх установаў атрымалі спагнаньне ад мясцовай вертыкалі за тое, што не забясьпечылі перамогу Лукашэнкі на падведамственных вучастках. На двух выбарчых вучастках Маскоўскага раёну Берасьці не пасьпелі своечасова “прыгладзіць” вынікі галасаваньня і Ўладзімер Ганчарык атрымаў больш галасоў, чым Аляксандар Лукашэнка. На вучастку №51, што разьмяшчаўся ў інтэрнаце Дзяржаўнага тэхналягiчнага ўнівэрсытэту, адзінаму кандыдату аддалі свае галасы 46,5% выбаршчыкаў, а Аляксандру Лукашэнку – 35,7%. Ганчарык перамог Лукашэнку і на вучастку №63 у інтэрнаце берасьцейскага заводу “Цветотрон”: тут за яго прагаласавала больш за 45% выбаршчыкаў. За Лукашэнку – каля 42%.

Як паведамляе Радыё Свабода, вынікі выбараў на гэтых вучастках мясцовая вертыкаль не пакінула без увагі. На спэцыяльную нараду ў аблвыканкам выклікалі кіраўнікоў прадпрыемстваў і ўстановаў, якія павінны былі кантраляваць ход галасаваньня і забясьпечыць перамогу Аляксандра Лукашэнкі.

Адным з віноўных прызналі намесьніка дырэктара заводу “Цветотрон” па выхаваўчай працы Мікалая Карэцкага. Па сьведчаньнях з кампетэнтных крыніцаў, пасьля гэтай нарады Карэцкаму прыйшлося зьвярнуцца за медычнай дапамогай.

Тым часам, незалежныя назіральнікі атрымоўваюць зараз адказы на свае звароты ў пракуратуру, што датычаць парушэньняў выбарчага заканадаўства. Так, назіральнікі паведамілі пра тое, што напярэдадні 9 верасьня ў паштовых скрынях берасьцейскіх выбаршчыкаў зьявілася вельмі шмат друкаванай прадукцыі ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Гэтыя друкаваныя вырабы ня мелі выходных дадзеных.

З адказу пракуратуры выходзіць, што немагчыма знайсьці асобы, якія распаўсюджвалі гэтую падукцыю. Між тым, дакладна вядома, што разьнесьці яе па паштовых скрынях было загадана супрацоўнікам берасьцейскай пошты. Старшыня вабласнога аддзяленьня правабарончага цэнтру “Вясна” Ўладзімер Вялічка заявіў, што ён і не спадзяваўся на іншы адказ з пракуратуры, якая зрабіла ўсё, каб садзейнічаць фальсыфікацыі выбараў.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: