Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У найноўшай гісторыі галоўным нацыянальным сымбалям Беларусі – 10 гадоў 11:06, 20/09/2001
Дзсяць гадоў таму, 19 верасьня 1991 году, Вярхоўны Савет Беларусі прыняў тры важкіх для нашай краіны законы: пра дзяржаўны герб, сьцяг і зьмену назвы дзяржавы. Нацыянальным гербам абвяшчалася гістарычная “Пагоня”, нацыянальным сьцягам стаў бел-чырвона-белы сьцяг, а БССР была перайменаваная ў “Рэспубліку Беларусь”. Праз чатыры гады, у 1995 годзе, шляхам незаконнага рэферэндуму, Лукашэнка замяніў нацыянальныя сымбалі Беларусі – сьцяг і герб на атрыбутыку савецкіх часоў, якія ня маюць нічога агульнага з гістарычным мінулым Беларусі. Але разам зь незалежнасьцю нашай Беларусі, разам са свабодай, мы будзем адстойваць нашыя нацыянальныя сымбалі. Жыве Беларусь!