Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 2122 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Анголу адпраўляюць экіпажы беларускіх лётчыкаў
11:09, 21/09/2001

Лётчыкі беларускай авіякампаніі “Трансавіяэкспарт” ляцяць у Анголу. За кастрычнік месяц два беларускіх экіпажы транспартных самалётаў Іл-76 ад імя расейскай кампаніі “Ростанг” павінны адляцець у Луанду. Аднак гэтае рашэньне супярэчыць міжнароднаму Лусакскаму пагадненьню, якое кваліфікуе тэхнічную дапамогу гэтай краіне як ваенную. Нагадаем, што ў Анголе амаль 30 гадоў працягваецца ўзброеннае супрацьстаяньне паміж урадавымі войскамі і падразьдзяленьнямі паўстанцаў УНІТА. У “Трансавіяэкспарце” жадаючых выехаць на зароботкі ў Анголу называюць сьмяротнікамі. За 30-гадовы канфлікт паміж урадавымі войскамі і паўстанцамі УНІТА, у небе гэтай краіны штогод зьнічтажаецца 10-12 грузавых самалётаў.

Запрашэньне ад Міністэрства абароны Анголы ня ўтойвае, якую ролю адвялі беларускім авіятарам. Напярэдадні надыходзячых у Анголе прэзыдэнцкіх выбараў урадавыя войскі маюць патрэбу ў дадатковым умацаваньні сталіцы дзяржавы. Акрамя, як паветрам, хутка перакінуць ваенныя падразьдзяленьні немагчыма. Рызыка відавочная, але лётчыкі, якія ў большасьці сядзяць бяз працы, у рэшце рэшт, пагаджаюцца.

Усе 18 чалавек лётнага складу і аівятэхнікаў павінны спачатку звольніцца з кампаніі “Ростанг” і заключыць індывідуальныя працоўныя кантракты. Як паведаміла Радыё Свабода ананімная крыніца ў “Трансавіяэкспарце”, да гэтага такіх прэцэндэнтаў не было. Усе кантракты праходзілі адпаведную экспэртызу ў беларускім МЗС. Адпаведна, у выпадку надзвычайнага здарэньня дзяржава брала на сябе клопаты вяртаньня экіпажу на радзіму ці ягонага пошуку за мяжой. Калі кантракт прыватны, кампанія здымае з сябе адказнасьць за экстрэмальныя сытуацыі. Чалавечы фактар, як гэта ўжо было з гомельскім экіпажам, якога зьбіла цэйлонская экстрэмісцкая групоўка “Тыгры вызваленьня Таміл Іламу”, яўна ня ўлічваецца.

У аддзеле Афрыкі МЗС Беларусі адказваюць, што гэты выпадак за межамі кампетэнцыі зьнешнепалітычнага ведамства. У “Трансавіяэкспарце” лічаць, што не цікавіцца лёсам сваіх грамадзянаў МЗС можа толькі ў тым выпадку, калі яму так парэкамендавалі.

Між тым, на днях штаб УНІТА распаўсюдзіў заяву аб тым, што напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у Анголе будуць абстрэльвацца ваенныя зьнішчальнікі “СУ” і грузавы транспарт “Іл”. Іншых самалётаў там проста няма.

У адпаведнасьці з Лусакскімі пагадненьнямі, падпісанымі ў канцы 1980-х у сталіцы Замбіі, усялякая тэхнічная дапамога Анголе лічыцца незаконнай. З краіны даўно вывелі асноўныя “донары” варагуючых бакоў – часткі ваенных паветраных сілаў ЗША і Расеі. У 1994-м годзе Анголу пакінуў апошні экіпаж зь Беларусі. Да гэтага часу ў Анголе па прыватных кантрактах працавалі выключна інструктары – гэтыя дамовы афармляліся таксама праз Маскву.

Інтарэс да афрыканскага рынку спэцыялісты тлумачаць перш за ўсё тым, што фірмы–адправіцелі атрымоўваюць неблагія камісіны згодна артыкулу “рызыка”.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: процентные ставки вкладов
Прочитаете и обсудите - телефон samsung d840
Скачать игру luxor бесплатно.
продаем редуктор цилиндрический от производителя