Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
2425 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



“Белпошта” зноў ударыла па кішэні незалежных СМІ
11:02, 24/09/2001

Беларуская асацыяцыя журналістаў выказала пратэст чарговаму павышэньню - у паўтары разы – тарыфаў на паслугі рэспубліканскага дзяржаўнага аб’яднаньня “Белпошта”. Як паведамляе прэс-служба БАЖ, на днях рэдакцыі недзяржаўных газэтаў атрымалі ад “Белпошты” ліст аб фармаваньні падпіснога каталёгу на першае паўгодзьдзе 2002 году. У лісьце паведамляецца, што тарыфы на паслугі сувязі, якія будуць прымяняцца “Белпоштай”, вырасьлі ў 1,47 разы.

БАЖ нагадвае, што яшчэ ў сакавіку гэтага году кіраўніцтва БАЖ і рэдакцыі пяці недзяржаўных газэтаў зьвярталіся ў Міністэрства прадпрымальніцтва і інвестыцыяў Беларусі, якое кантралюе выкананьне антыманапольнага заканадаўства. Заявіцелі патрабавалі прызнаць дзейнасьць аб’яднаньня “Белпошта” ў частцы ўсталяваньня дыскрымінацыйных тарыфаў на паслугі па распаўсюду недзяржаўнай прэсы. Міністэрства прадпрымальніцтва і інвестыцыяў заявіла, што “Белпошта” злоўжывае сваім пануючым становішчам на рынку, аднак прадпісаньні аб спыненьні такой дзейнасьці, як патрабавалі заявіцелі, ня вынесла.

У сувязі з гэтым кіраўніцтва БАЖ зноў зьвярнулася ў Міністэрства прадпрымальніцтва і інвестыцыяў з патрабаваньнем ад чыноўнікаў адказу аб дзеяньнях, прадпрынятых па папярэдняй заяве БАЖ і пяці недзяржаўных газэтаў.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Движок для снега
FORMAreklama.ru
изготовление световых коробов и рекламных стендов
любая ликвидация предприятий, ликвидация предприятий срочно!