|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Камітэт па абароне журналістаў асуджае перасьлед незалежных СМІ падчас прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 11:07, 24/09/2001 У заяве Каміэту па абароне журналістаў пералічваюца факты перасьледу незалежных СМІ падчас прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі: “Он-лайн версыі асноўных незалежных газэтаў, уключна з “БДГ” , газэтай “Наша свабода”, і “Белорусской газетой» 9 верасьня былі недаступныя для прагляду. Інтэрнэт-сайты незалежнага агенцтва навінаў БелаПАН, Радыё Рацыя і беларускай службы Радыё Свабодная Эўропа - Радыё Свабода, таксама мелі нетлумачальныя перапынкі ў працы ў дзень выбараў. Сайт Уладзімера Ганчарыка, галоўнага суперніка Лукашэнкі, таксама быў заблякаваны, як і сайты грамадзкіх арганізацыяў “Хартыя’97” і “Незалежнае назіраньне”. Перад выбарамі “Хартыя’97” стала крытыкавала Лукашэнку і апублікавала перканаўчыя прызнаньні былых дзяржаўных чыноўнікаў, якія зьвязвалі імя прэзыдэнта з забойствам Зьміцера Завадзкага, аператара расейскага каналу ГРТ, які зьнік 7 ліпеня 2000 году”. Камітэт па абароне правоў журналістаў закранае і так званую “перамогу” Лукашэнкі: “10 верасьня старшыня Цэнтральнай выбарчай Камісіі Лідзія Ярмошына аб’явіла пра несумненную перамогу Лукашэнкі. Афіцыйныя вынікі камісіі, аб’яўленыя праз чатыры дні, склалі 76, 65 адсоткаў галасоў за Лукашэнку супраць 15,65 за Ганчарыка. Хоць Лукашэнка і радаваўся сваёй “элегантной” перамозе, члены апазыцыі й міжнародныя назіральнікі сцьвярджаюць, што перамога - вынік каласальнай падтасоўкі выбараў. Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе, якая базуецца ў Вене (АБСЭ), паслала некалькі сотняў назіральнікаў на выбары і выказала занепакоенасьць адносна “кампаніі застрашэньня супроць апазыцыі і незалежных СМІ”, а таксама “вельмі прадузятымі дзяржаўнымі СМІ і цэнзурай супраць незалежных газэтаў”. Перад выбарамі Камітэт па абароне журналістаў зафіксаваў мноства выпадкаў, калі ўлады абмяжоўвалі распаўсюд газэтаў, у некаторых выпадках захоплівалі абсталяваньне і арыштоўвалі наклады газэтаў. Акрамя таго, Міністэрства замежных справаў Беларусі адмовіла ва ўезьдзе членам КЗЖ, Арцікль 19 і некаторым прадстаўнікам АБСЭ, каб ня даць ім праводзіць маніторынг свабоды прэсы і ўмоваў прадвыбарчай барацьбы”. У заяве Камітэту па абароне журналістаў гаворыцца і пра “змрочную будучыню беларускіх незалежных СМІ”: “Праз некалькі гадзінаў пасьля закрыцьця ўчасткаў, па інфармацыі Хартыі’97, Лукашэнка заявіў пра свае пляны забараніць вяшчаньне каналу ТВ-6 на тэрыторыі Беларусі. У адрозьненьні ад беларускай тэлевізыі, расейскія каналы крыткавалі Лукашэнку, у адказ ён пэрыядычна пагражаў выгнаць расейскіх журналістаў". 10 верасьня карэспандэнты незалежнай газэты “Народная Воля”, агенцтва БелаПАН і латвійскай газэты “Дзіена”, як паведаміла Хартыя’97, былі не дапушчаныя на прэс-канферэнцыю прэзыдэнта. На сваёй прэс-канферэнцыі Лукашэнка паабяцаў “поддерживать журналистов так же, как я поддерживал их до этого».
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|