Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 2526 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка спыніў наступ арабаў на беларускі рынак мабільнай сувязі
11:01, 25/09/2001, www.yusnews.com

Калі б не Аляксандар Лукашэнка, у Менску так бы ніхто і не даведаўся, што тэндэр на другую ліцэнзію аператара мабільнай сувязі стандарту GSM у краіне выiграла расейскае АТ “Мабільныя Тэлесыстэмы” (МТС). Міністэрства сувязі Беларусі захоўвала працэс правядзеньня тэндэру ў такой тайне, што многія пачалі сумнявацца ў ягоным сканчэньні. Праўда, Мінсувязі нядаўна паабяцала, што пераможца стане вядомым адразу пасьля інаўгурацыі Лукашэнкі, якая адбылася 20 верасьня. Як менавіта зьвязаны тэндар з інаўгурацыяй, паштовае ведамства не патлумачыла, калі не прымаць сур’ёзна ягоную заяву аб тым, што “падразьядзленьні і кіраўніцтва Мінсувязі будзе забясьпечваць рознымі, у тым ліку і спэцыяльнымі відамі тэлекамуніцыйнага сэрвісу і сувязьзю правядзеньнне інаўгурацыі”.

Аднак сам Лукашэнка ўпэўнены, што гэта быў “адкрыты і галосны тэндэр”, на якім яму асабліва “спадабалася барацьба і канкурэнцыя”. У канкурэнцыі прымалі ўдзел піцерскі губернатар Уладзімер Якаўлеў і маскоўскі мэр Юры Лужкоў, якія адпаведна ў канцы жніўня і ў пачатку верасьня прыязджалі ў Менск і на ўсю дэманстравалi прадвыбарчую падтрымку Лукашэнкі. Відавочна, Лукашэнка падтрымаў беларускага прэзыдэнта пазьней – бліжэй да выбараў – і лепш.

У выніку гэтай барацьбы кошт ліцэнзыі вырас (у параўнаньні з першапачатковай суммай 5 мільёнаў даляраў), паведаміў Лукашэнка. Як мог зьмяняцца кошт ліцэнзыі падчас тэндэру, ён не распавёў. Між тым яшчэ 17 жніўня Мінсувязі Беларусі аб’явіла, што “хутчэй за ўсё, пераможцам стане МТС”, хоць і прызнала, што “прапанаваныя фінансавыя, тэхнічныя і тарыфныя ўмовы прыктычна ў аднолькавай ступені выканалі тры канкурсанты – фірмы з Расеі (Масква), Аўстрыі і Саўдаўскай Аравіі”.

Беларускія сувязісты не пасаромеліся афіцыйна паведаміць месяц таму, што “расейская кампанія МТС мае сур’ёзную падтрымку з боку міністра сувязі РФ Леаніда Рэймана, прадстаўнікоў буйнога маскоўскага бізнэсу, Адміністрацыі прэзыдэнта і ўраду Беларусі”.

Першапачаткова ў тэндэры прымалі ўдзел пяць кампаніяў, зь іх тры расейскія ТАА “Альфа-Эка Тэлеком”, ЗАТ “Паўночна-Заходні GSM", МТС, а таксама аўстрыйская Dr.Karl J.Pisec Export-Import-Gmbh і кампанія з Саўдаўскай Аравіі Saudi Oger Ltd. Але на другім этапе сярод удзельнікаў тэндэра засталіся МТС, “Паўночна-Заходні GSM" і Saudi Oger Ltd.

Зараз у Беларусі працуюць дзьве кампаніі, якія аказваюць паслугі мабільнай сувязі – СП “Белсэл” (стандарт NMT- 450) і СП “Мабільная лічбавая сувязь” (стандарт GSM, гандлёвая марка VELCOM). Беларускаму баку належыць у статутным фондзе кожнага СП па 51%. Колькасьць абанентаў СП “Белсэл” складае каля 18 тысячаў, “Мабільнай лічбавай сувязі” – пераўзыходзіць 75 тысячаў. Аналягавы стандарт СП “Белсэл” часам працуе лепш, чым нібы больш якасны GSM. Напрыклад, у менскім мікрараёне Кунцаўшчына мабільныя тэлефоны ад VELCOM працуюць вельмі блага, а падчас прэзыдэнцкіх выбараў у цэнтры горада яны наогул не працавалі.

Праца новага аператара пачнецца ў нашай краіне ўвесну наступнага году. Нумары абанентаў “Беларускага МТС” будуць таксама набірацца праз звыклыя карыстальнікам GSM 8-029. Далей нумар будзе пачынацца зь лічбы “7”. Усе ўваходзячыя званкі для абанентаў новага аператара будуць бясплатныя. Прагназуецца, што тарыфы на сувязь стандарту GSM істотна спадуць – МТСу дадзена поўная свабода дзеяньняў у іх устанаўленьні.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: