Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 2526 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Старшыня ПАСЭ лорд Рассэл-Джонстан: выбары ў Беларусі сфальсыфікаваныя
11:05, 25/09/2001

Учора на сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі Савету Эўропы ў Стразбургу заслухваўся даклад аб выніках назіраньня за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі. Сваю ацэнку прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі выказаў член бэльгійскага парлямэнту Стэфан Горыс, які ўзначальваў дэлегацыю назіральнікаў Парлямэнцкай Асамблеі Савету Эўропы на гэтых выбарах. На думку Горыса, выбары ў Беларусі не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі. Яны не адпавядалі стандартам Савету Эўропы, аднак ён выступіў супраць палітыкі ізаляцыі Беларусі. Выказаў сваю ацэнку прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і старшыня ПАСЭ лорд Рассэл-Джонстан: “Няма ніякага сумневу, што вынікі выбараў былі сфальсыфікаваныя. Вельмі благімі былі адносіны да СМІ, і вельмі благімі былі адносіны да апазыцыі. Я думаю, што нам варта перагледзіць эфектоўнасьць таго, што мы робім адносна Беларусі. Я ведаю, што ёсьць намер правесьці пераацэнку ў Палітычным камітэце і прыняць рашэньне: ці працягваць тое, што мы рабілі і надалей, ці якімсьці чынам зьмяніць. Не хачу прадказваць. Лічу, што будзе правільна, калі адразу ж пасьля выбараў Палітычны Савет перагледзіць свае пляны”, - заявіў ён у інтэрвію Радыё Свабода.

Сёньня ў Стразбургу знаходзіцца дзьве беларускія дэлегацыі – ад так званай апазыцыйнай дэлегацыі зь Беларусі ў Стразбург прыбылі Анатоль Лябедзька, Алена Скрыган і Яраслаў Раманчук. “Сёньня на павестцы дня было беларускае пытаньне, было абмеркаваньне вынікаў кампаніі, якую мы называем “прэзыдэнцкія выбары”. Выступаў спэцыяльны даклядчык, прадстаўнік Бэльгіі, які схільны да значнага памягчэньня адносінаў зь Беларусьсю. Пасьля гэтага была магчымасьць выступіць нашай дэлегацыі. Самае галоўнае, што мы адзначылі, гэта далі ацэнку таму, што адбылося. Для нас – гэта ня выбары. Такія ацэначныя катэгорыі ня могуць прымяняцца да таго, што адбылося 9 верасьня ў Беларусі. Таму што апазыцыi ня выйграць, ні прйграць, таму што ўсё задумвалася як фарс, як прызначэньне Лукашэнкі на новы тэрмін. Што да зьмены і ўдакладненьня адносінаў на перспэктыву, так пакуль мы толькі пачулі, што нас задавальняе – што трэба разьвіваць адносіны з грамадзянскай супольнасьцю. Адзінае, і тут мы вельмі жорстка выказаліся і паднесьлі гэта ня толькі як пазыцыю Вярхоўнага Савету, але і як пазыцыю шырокай грамадзянскай кааліцыі – ня можа на гэтым этапе быць ніякіх кантактаў ў Аляксандрам Лукашэнкам, асабіста зь ім”, - заявіў глава дэлегацыі Вярхоўнага савету 13-га скліканьня Анатоль Лябедзька.

Падчас паседжаньня сэсіі ПАСЭ Анатоль Лябедзька плянуе сустрэцца з кіраўніцтвам Савету Эўропы, правесьці сустрэчы ў палітычных фракцыях і на паседжаньні палітычнага і юрыдычнага камітэтаў Парлямэнцкай Асамблеі, а таксама сустрэцца са шматлікімі палітыкамі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: