Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі вырасьлі аптовыя кошты на нафтапрадукты 11:07, 25/09/2001
З 25 верасьня канцэрн “Белнафтахім” усталяваў новыя аптовыя кошты на нафтапрадукты. З сёньня аптовы кошт тоны аўтабензіну А-76 каштуе 256 тысячаў 416 рублёў, аўтабензіну-92 - 441.864, дызельнага паліва - 227.664 і мазуту - 126.072 рублёў. Павышэньне коштаў адбылося ў адпаведнасьці з чарговай пастановай Міністэрства эканомікі. У апошні раз аптовыя кошты на нафтапрукты павышаліся 22 чэрвеня.