Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Суд над назіральнікам на прэзыдэнцкіх выбарах 11:08, 25/09/2001
У судзе Ленінскага раёну Берасьці пачаўся разгляд справы назіральніка ад праваабарончага цэнтру “Вясна” Рыгора Варвашэвіча, якога абвінавачваюць у спробе сарваць прэзыдэнцкія выбары на адным з участкаў гораду. Варвашэвіча супрацоўнікі міліцыі затрымалі вечарам 9 верасьня, калі ён спрабаваў патрапіць на выбарчы ўчастак №11, дзе ў гэты час праходзіў падлік галасоў.
У складзеным пратаколе аб адміністратыўным правапарушэньні Рыгора Варвашэвіча абвінавіцілі ў тым, што ён нібы перашкаджаў дзейнасьці членаў выбарчай камісіі і не падпарадкоўваўся патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі.