Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 2526 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Бульдозэры на магілах
11:11, 25/09/2001

Кругласуткавае дзяжурства на месцы будаўніцтва кружной дарогі ва ўрочышчы Курапаты з 24 верасьня наладзілі сябры Маладога фронту. Сёньня ранкам да іх далучыліся лідэры шэрагу іншых грамадзкіх арганізацыяў Беларусі. Такім чынам, новы канфлікт на месцы масавых пахаваньняў ахвяраў сталінскага генацыду пагражае перарасьці ў зацятае супрацьстаяньне, калі ўлады тэрмінова ня спыняць разбурэньне магілаў.

Як павдамляе Радыё Рацыя, маладафронтаўцы ні на хвіліну не пакідаюць месца свайго дзяжурства над магіламі бязьвінна расстраляных у гады сталінскага тэрору, якія сталі замінаць будаўніцтву. З учорашняга вечару тут узьведзены намёт для тых, хто намераны перашкодзіць барбарству, калі наступ на магілы прадоўжыцца ў начны час.

Сёньня ранкам да іх далучыліся лідэры шэрагу іншых грамадзкіх арганізацыяў - Вінцук Вячорка ад БНФ, Сяргей Мацкевіч ад Цэнтру "Супольнасьць", Ірына Жыхар ад Беларускай партыі працоўных жанчын. Радыё Рацыя паведамляла ў ранейшых праграмах, што будаўнічыя работы вядуцца непасрэдна ля Крыжа пакуты, які ўсталяваны пры ўваходзе ў курапацкі лес. Далей на шляху бульдозэраў - магілы з парэшткамі ахвяраў генацыду. Цяпер дарогу ім перагароджваюць толькі драўляныя крыжы, якія працягваюць усталёўваць сябры маладога крыла БНФ.

Паводле словаў лідэра руху Паўла Севярынца, калі ўчора рашуча настроеныя бульдазэрысты падганялі цяжкую тэхніку ўшчыльную да жывога ланцуга людзей, дык сёньня іхныя непасрэдныя кіраўнікі былі больш абачлівымі ды ўжо не патрабавалі, а прасілі саступіць ім дарогу. Але пратэстоўцы настроеныя рашуча, хоць супрацьстаяньне для іх ня ёсьць самамэтаю. Лідэры грамадзкага руху патрабуюць аднаго - праводзіць будаўнічыя работы ў адпаведнасьці з праэктам рэканструкцыі кружной дарогі.

Мая Кляшторная, чый бацька - беларускі літаратар Тодар Кляшторны - быў расстраляны ў 30-я гады, з прафэсіі праектоўшчыца, і адказна заяўляе, што першапачатковы плян будаўнічых работаў, прадугледжваў як абыход пахаваньняў, так і ўсталяваньне мэмарыяльнага комплексу. Але калі сёньня ранкам прадстаўнікі грамадзкасьці запатрабавалі ў брыгадзіра рамонтнікаў плян рэканструкцыі, той толькі разьвёў рукамі. Такім чынам, лідэры дэмакратычнага руху мяркуюць, што аўральнае будаўніцтва кружной дарогі выкліканае асаблівай увагай да праэкту Аляксандра Лукашэнкі, а непасрэдныя выканаўцы проста заплюшчваюць вочы на тое, што гэтыя работы праводзяцца, так бы мовіць, на вока.

Прадстаўнікі грамадзкасьці ўжо скантактаваліся з генэральнымі заказчыкамі праэкту й ягонымі выканаўцамі, якія паабяцалі зьявіцца на месца канфлікту. Ад вынікаў гэтых перамоваў будзе залежыць і далейшае разьвіцьцё падзеяў. Зрэшты, сёньня ранкам зь дзесятак чыноўнікаў пад`ехалі да Курапатаў, разгарнулі на капотах машынаў свае плян-карты, нешта актыўна паабмяркоўвалі й зьехалі, але да пратэстоўцаў так і не падышлі.

Тым часам лідэры дэмакратычнага руху чакаюць разьвіцьця падзеяў ды плянуюць стварыць аргкамітэт па абароне Курапатаў, а таксама правесьці заўтра прэсавую канфэрэнцыю, на якую мяркуюць запрасіць і прадстаўнікоў улады. А пакуль над курапацкім лесам плыве гул бульдозэраў, якія працягваюць пагрозьліва варушыцца непадалёку. А ў вышыні кружляюць вялікія чароды галубоў, нібы ўстрывожаныя душы памерлых.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: