Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 2728 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
У Беларусі прайшлі бессэнсоўныя выбары
11:09, 27/09/2001

Віцэ-сьпікер Вярхоўнага Савету Беларусі, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька выступіў 26 верасьня на паседжаньні Парлямэнцкай Асамблеі Савету Эўропы. “Калі я кажу слова “выбары”, у нас зьяўляюцца пэўныя асацыяцыі. Але яны ня маюць ніякіх адносінаў да таго, што адбывалася ў Беларусі з 4 па 9 верасьня. Гэта былі ня выбары, а жорсткая палітычная кампанія без усялякіх правілаў. Тэрміны “выйгрыш”, “пройгрыш” не прымяняльныя ў якасьці ацэначных катэгорыяў мінулай кампаніі. Выбарчы фарс апазыцыя ня можа ні выйграць, ні прайграць”, - заявіў глава Вярхоўнага Савету на паседжаньні сэсіі ПАСЭ. Далей чытайце тэкст выступу.

 ПАЛIТЫКА 

Суд над газэтай “Пагоня” перанесены на 5 кастрычніка
11:08, 27/09/2001

У Вышэйшым гаспадарчым судзе пачаўся разгляд справы аб закрыцьці незалежнага гарадзенскага штотыднёвіка “Пагоня”. Справу ініцыіравала абласная пракуратура. Разгляд справы судзьдзя Жандараў перанёс на 5 кастрычніка, паколькі прадстаўнікі пракуратуры да гэтага часу не перадалі рэдакцыі матэр’ялы дадатковай праверкі газэты.

53 адсоткі прадпрыемстваў Беларусі ажыцьцяўляюць зьнешнеэканамічную дзейнасьць праз бартэр
11:07, 27/09/2001

Сацыёлагі Навукова-дасьледчыцкага эканамічнага інстытуту Міністэрства эканомікі Беларусі правялі апытаньне, падчас якога 208 кіраўнікам прамысловых прадпрыемстваў краіны былі прапанаваныя пытаньні, датычныя зьнешнеэканамічнай дзейнасьці ўзначальваемых імі прадпрыемстваў. Адказваючы на пытаньне “У якой форме вашае прадпрыемства рэалізуе сваю зьнешнеэканамічную дзейнасьць?”, 53 адсоткі рэспандэнтаў назвалі бартэр. На другім месцы стаіць вытворчасьць прадукцыі па кантрактах – так адказалі 40 адсоткаў апытаных кіраўнікоў. 26 адсоткаў назвалі прамы экспарт.

Імкліва расьце колькасьць беспрацоўных
11:06, 27/09/2001



Дневник политарестанта Валерия Щукина
11:05, 27/09/2001

Воскресенье, 1 июля, 20-й день. По ночам практически не сплю -- сильнейшая головная боль. Таблетки не помогают. Боль проходит сама часа через два после подъема. Видимо она от недостатка свежего воздуха. Прогулка всего 45 минут: администрация жодинского СИЗО обкрадывает заключенных на четверть часа. Выдали хозяйственное мыло по 1/3 куска на зэка. Мне оно пока и не нужно: имеются свои и мыло, и стиральный порошок. А как тем, кого схватили на улице и водворили в тюрьму без всего? Ведь туалетного мыла не выдают. Заключенному целый месяц и умываться, и бриться, и мыться в бане, и стираться приходится этим кусочком хозяйственного мыла.

ЗУБР патрабуе пабудаваць школы
11:04, 27/09/2001

У Салігорску ўдзельнікі руху ЗУБР і арганізацыі “Моладзь АГП” правялі акцыю пратэсту супраць замарожваньня будаўніцтва комплексу сярэдняй школы №13. Акцыя праводзілася ў тры этапы. На працягу мінулага тыдня члены руху ЗУБР і філіі “Моладзь АГП” пад зваротам да Аляксандра Лукашэнкі і старшыні гарвыканкаму Ганне Лаврукевіч сабралі каля тысячы подпісаў салігорскіх школьнікаў, якія патрабавалі ўзнавіць будаўніцтва комплексу сярэдняй школы. Другім этапам стала ўручэньне 20 юнакамі й дзяўчатамі згаданага звароту кіраўнікам гарвыканкаму, што ўчора ў другой палове дня і зрабілі актывісты ЗУБРа і “Моладзі АГП”.

Суд па справе сына Віньнікавай будзе закрытым
11:03, 27/09/2001

У судзе Цэнтральнага раёну Менску працягваецца працэс па справе Сяргея Віньнікава і яшчэ трох грамадзянаў, абвінавачаных у незаконным звароце наркатычных сродкаў, (артыкул 328 Крымінальнага кодэксу РБ). Суд распачаўся 5 верасьня, аднак у сувязі з хваробай Віньнікава разьбіральніцтва справы было спынена і ўзнавілася толькі 26 верасьня. У гэты дзень судзьдзя Пётар Кіркоўскі задаволіў хадайніцтва прысутных аб правядзеньні слуханьняў у закрытым судовым паседжаньні.

Віцебскі станкабудаўнічы завод на мяжы банкруцтва
11:02, 27/09/2001

Віцебскі станкабудаўнічы завод, які вырабляў металарэжучыя й дрэваапрацоўчыя станкі і абсталяваньне, перажывае складаны пэрыяд. Інспэкцыя дзяржаўнага падаткавага камітэту па Чыгуначным раёне гароду Віцебску зьвярнулася ў Гаспадарчы суд вобласьці з заяваю аб банкруцтве гэтага прадпрыемства.

Расьце ўзровень прыхаванага беспрацоўя
11:01, 27/09/2001, www.praca.by

Па афіцыйных дадзеных з 1997 году на Гомельшчыне практычна ў два разы спаў узровень беспрацоўя: з 4,1 да 2,04 адсоткі. Аднак рэальныя лічбы вышэй, бо ўзровень прыхаванага беспрацоўя па самых сьціплых падліках падбіраецца да 7 адсоткаў.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: