Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Віцебскі станкабудаўнічы завод на мяжы банкруцтва 11:02, 27/09/2001
Віцебскі станкабудаўнічы завод, які вырабляў металарэжучыя й дрэваапрацоўчыя станкі і абсталяваньне, перажывае складаны пэрыяд. Інспэкцыя дзяржаўнага падаткавага камітэту па Чыгуначным раёне гароду Віцебску зьвярнулася ў Гаспадарчы суд вобласьці з заяваю аб банкруцтве гэтага прадпрыемства.
Адбыўся сход працоўнага калектыву, на якім быў выбраны прадстаўнік калектыву для ўдзелу ў паседжаньні гаспадарчага суда. На сёньня вытворчасьць па справе банкруцтва заводу спынена да 1 студзеня будучага году на падставе хадайніцтваў крэдытора і даўжніка і абяцанай прадпрыемству дзяржаўнай падтрымкі.