Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Суд па справе сына Віньнікавай будзе закрытым 11:03, 27/09/2001
У судзе Цэнтральнага раёну Менску працягваецца працэс па справе Сяргея Віньнікава і яшчэ трох грамадзянаў, абвінавачаных у незаконным звароце наркатычных сродкаў, (артыкул 328 Крымінальнага кодэксу РБ). Суд распачаўся 5 верасьня, аднак у сувязі з хваробай Віньнікава разьбіральніцтва справы было спынена і ўзнавілася толькі 26 верасьня. У гэты дзень судзьдзя Пётар Кіркоўскі задаволіў хадайніцтва прысутных аб правядзеньні слуханьняў у закрытым судовым паседжаньні.
Гэта было зроблена “ ў мэтах прадухіленьня агалошваньня зьвестак аб інтымных баках жыцьця асобаў, якія прымаюць удзел у справе, ці зьвестак, якія абражаюць іхнюю годнасьць”.
Нагадаем, што Сяргей Віньнікаў, сын экс-главы Нацбанку Беларусі Тамары Віньнікавай, якая ў свой час адседзіла з лёгкай рукі Лукашэнкі ў СІЗА і на дадзены момант хаваецца ад магчымых рэпрэсыяў у Лёндане, быў затрыманы 21 сакавіка 2001 году. Згодна абвінавачваньню Віньнікаў некалькі разоў збываў невялiкую колькасьць какаіну сваім знаёмым. За гэта яму пагражае пазбаўленьне свабоды на тэрмін ад 5 да 10 гадоў. Сваю віну Віньнікаў катэгарычна адмаўляе.