Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
53 адсоткі прадпрыемстваў Беларусі ажыцьцяўляюць зьнешнеэканамічную дзейнасьць праз бартэр 11:07, 27/09/2001
Сацыёлагі Навукова-дасьледчыцкага эканамічнага інстытуту Міністэрства эканомікі Беларусі правялі апытаньне, падчас якога 208 кіраўнікам прамысловых прадпрыемстваў краіны былі прапанаваныя пытаньні, датычныя зьнешнеэканамічнай дзейнасьці ўзначальваемых імі прадпрыемстваў. Адказваючы на пытаньне “У якой форме вашае прадпрыемства рэалізуе сваю зьнешнеэканамічную дзейнасьць?”, 53 адсоткі рэспандэнтаў назвалі бартэр. На другім месцы стаіць вытворчасьць прадукцыі па кантрактах – так адказалі 40 адсоткаў апытаных кіраўнікоў. 26 адсоткаў назвалі прамы экспарт.
Да дапамогі айчынных фірмаў у якасьці пасярэднікаў пры экспартных аперацыях зьвяртаюцца 20 адсоткаў кіраўнікоў прадпрыемстваў. І 7 адсоткаў адказалі, што супрацоўнічаюць з замежнымі фірмамі-пасярэднікамі.
Як паведаміў БелаПАН кіраўнік дасьледаваньня Ігар Жаўткоў, у якасьці асноўных перашкодаў разьвіцьця зьнешнеэканамічнай дзейнасьці прадпрыемстваў апытаныя назвалі фактар моцнай канкурэнцыі з боку замежных інвестараў (42 адсоткі). Пасьля ідуць нізкі ўзровень тэхнічнай базы (30 адсоткаў), адсутнасьць інтарэсу з боку замежных фірмаў (28 адсоткаў), падаткавая палітыка дзяржавы (25 адсоткаў).