|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
У Беларусі прайшлі бессэнсоўныя выбары 11:09, 27/09/2001 “Паважаны Старшыня! Паважаныя калегі! Суверэнная Беларусь ведае дзьве прэзыдэнцкія кампаніі. У 1994 годзе Аляксандар Лукашэнка стаў прэзыдэнтам краіны з волі большасьці выбаршчыкаў. У 2001 годзе Лукашэнка быў выбраны кіраўніком Беларусі калегіяй лічыльнікаў. Некалькі дзесяткаў тысячаў спэцыяльна адабраных і натрэніраваных членаў выбарчых камісіяў “выбіралі” Лукашэнку па методыцы вядомага Іосіфа Сталіна: “Ня важна, як галасуюць важна – хто і як лічыць”. У гэтай сытуацыі ніхто б у Беларусі моцна не зьдзівіўся, калі б Цэнтральная выбарчая камісія заявіла, што за Лукашэнку прагаласавала не 76%, а 101% адсоткаў выбаршчыкаў. Лукашэнка выйграў ня выбары, а падлік галасоў”. Сярод больш за сто членаў выбарчых камісіяў практычна не было прадстаўнікоў дэмакратычных партыяў. Больш таго, звыш трох тысячаў незалежных назіральнікаў у апошні момант былі пазбаўленыя акрэдытацыі, вынікам чаго стала адсутнасьць паўнацэннага назіраньня на палове выбарчых ўчасткаў. Калі я вымаўляю слова “выбары”, у вас зьяўляюцца пэўныя асацыяцыі. Але яны ня маюць ніякіх адносінаў да таго, што адбывалася ў Беларусі з 4 па 9 верасьня. Гэта былі не выбары, а жорсткая палітычная кампанія без усялякіх правілаў. Тэрміны “выйгрыш”, “пройгрыш” не прымяняльныя ў якасьці ацэначных катэгорыяў мінулай кампаніі. Выбарчы фарс апазыцыя ня можа нi выйграць, ні прайграць. Выбары й дыктатура, нават калі яна ў аксамітных карунках, не сумяшчальныя. Для палітычнай апазыцыі Лукашэнка – гэта кіраўнік нелегітымны, палітычна і юрыдычна непаўнацэнны глава дзяржавы. Уплывовы часопіс “Эканаміст” ахарактарызываў выбарчыю кампанію як “бессэнсоўныя выбары”. Бессэнсоўнасьць – гэта найбольш дакладнае вызначэньне таго, што адбылося. Выбары – гэта рух наперад, рашэньне нейкіх праблемаў. Аднак 10 верасьня Беларусь па-ранейшаму засталася ў сыстэме каардынатаў аўтарытарызму і прававога безьмежжа, з ранейшым грузам праблемаў і адсутнасьцю перспэктывы. “Выбары” скончыліся, а паліытчныя рэпрэсіі працягваюцца. Паводле папярэдніх дадзеных узбуджана каля дзесяці крымінальных справаў адносна апанентаў рэжыму. Сотні актывістаў кампаніі падвергнутыя адміністратыўнаму і псыхалягічнаму ўціску. Людзей звальняюць з працы, студэнтаў выключаюць з навучальных установаў. Аб’ёмы парушэньняў падчас выбарчай кампаніі і пасьля яе такія, што ледзь зьмесьціліся на тысячы старонках маніторынгу, падрыхтаванага Беларускім Гэльсынскім камітэтам. У бліжэйшы час мы прадставім поўныя сьпісы ўсіх людзей, якiя перасьледуюцца рэжымам. Падвяргаюцца “палітычнай зачыстцы” і незалежныя выданьні. На мяжы закрыцьця і ліквідацыі рэгіянальная газэта “Пагоня”. Працягваюцца закулісныя гульні адносна штотыднёвіка “Свободные новости”. З выданьня хочуць зрабіць яшчэ адно рэклямнае агенцтва Аляксандра Лукашэнкі. Паважаныя калегі, ёсьць адчуваньне, што Эўропа стамілася ад Лукашэнкі, што яна мае дыскамфорт ад адсутнасьці дастатковых сродкаў, механізмаў пазытыўнага ўзьдзеяньня на беларускі рэжым. Але ніколі ня трэба забываць, што Савет Эўропы – гэта альма-матэр, калыска правоў чалавека. Гэта тое пытаньне, якое ня ведае кампрамісу. Мы ніколі не павінны забываць пра палітычнага вязьня Андрэя Клімава, пра палітычныя забойствы і выкраданьні апанентаў беларускага рэжыму. Мы вітаем гатоўнасьць Эўропы пашыраць кантакты з грамадзянскай супольнасьцю, рознымі палітычнымі сіламі Беларусі. Але нам складана ўявіць адносіны з тымі, хто датычны да “гучных справаў” у Беларусі. Так, як міжнародная супольнасьць абвінавачвае Бэн Ладэна ў арганізацыі тэрактаў у Амэрыцы, бо шырокая грамадзянская кааліцыя лічыць Аляксандра Лукашэнку падазроным №1 у арганізацыі ліквідацыі сваіх апанентаў. Мы супраць самаізаляцыі Беларусі ад міжнароднай супольнасьці. Беларуская апазыцыя пасьлядоўна выступала й выступае за інтэграцыю нашай краіны ў палітычную, эканамічную, гуманітарную эўрапейскую прастору. Для пакрокавай стратэгіі ёсьць дастаткова прававая база – гэта прынцыпы Савету Эўропы, чатыры ўмовы міжнароднай супольнасьці і рэзалюцыя ПАСЭ, прынятая ў студзені мінулага году. Палітычная апазыцыя падзяляе дух і сутнасьць заявы кіраўніцтва ПАСЭ “Аб сытуацыі ў Беларусі” ад 25 верасьня 2001 году. Яна можа разглядацца як канкрэтнае напаўненьне пакрокавай стратэгіі адносна Беларусі. Дзякую за ўвагу. Стразбург, 26 верасьня 2001г.”
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|