Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 2829 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Савет Эўропы ў бліжэйшы час можа патрабаваць ад уладаў стварэньня міжнароднай камісіі па расьсьледаваньні “гучных” справаў
11:04, 28/09/2001

У выніковай рэзалюцыі сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі Савету Эўропы гэтая ўплывовая міжнародная арганізацыя заклікала ўлады Ўкраіны стварыць камісію па справе зьнікненьня журналіста Георгія Гангадзэ. Анатоль Лябедзька, які ўзначальвае ў Стразбургу дэлегацыю Вярхоўнага Савету, лічыць, што стварэньне аналягічнай камісіі ў справе гучных палітычных зьнікненьняў у Беларусі, уключэньне ў выніковую рэзалюцыю сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі СЭ пункту аб стварэньні камісіі па справе Гангадзэ як мінімум азначае, штосправы палітычных зьнікненьняў і забойстваў не зьяўляюцца ўнутранымі справамі гэтых дзяржаваў.

Як паведамляе Радыё Рацыя, Савет Эўропы заклікае ўкраінскія ўлады, якіх абвінавачваюць у датычнасьці да зьнікненьня Гангадзэ, стварыць спэцыяльную міжнародную камісію з прыцягненьнем да працы ў ёй заходніх крыміналістаў і экспэртаў. Дэпутат з Даніі Ганэ Свэрынсэн, якая дакладала па сытуацыі на Ўкраіне, заявіла, што без дэтальнага расьследаваньня справы Гангадзэ нельга казаць аб прагрэсе на шляху дэмакратызацыі Ўкраіны.

Камэнтуючы заклік да стварэньня міжнароднай камісіі ў справе зьнікнення Георгія Гангадзэ, кіраўнік дэлегацыі Вярхоўнага Савету Анатоль Лябедзька назваў гэта “беларускай перамогай”. Ён заявіў, што побач з удавой Міраславай Гангадзэ, якая выступіла на паседжаньнях буйных камітэтаў ПАСЭ, у Стразбургу маглі б знаходзіцца жонкі Юры Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьміцера Завадзкага. На думку Лябедзькі, Савет Эўропы стварылі прэцэндэнт, які можа стаць матывам для стварэньня аналягічнай камісіі па справе гучных палітычных зьнікненьняў у Беларусі.

Тым больш, што аб справах бяз зьвестак зьніклых беларусах парлямэнтары ПАСЭ ўжо праінфармаваныя – члены дэлегацыі Вярхоўнага Савету выступілі на буйных фракцыях. Па словах Анатоля Лябедзькі, адным з пунктаў новай “папракаючай стратэгіі” адносінаў Савету Эўропы зь Беларусьсю можа стаць патрабаваньне незалежнага расьсьледаваньня зьнікненьняў у Беларусі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: