Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дэлегацыя Вярхоўнага Савету сустрэлася з Генэральным сакратаром Савету Эўропы 11:05, 28/09/2001
Дэпутаты Вярхоўнага Савету 13 скліканьня Анатоль Лябедзька і Алена Скрыган, а таксама намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук учора былі прынятыя Генэральным сакратаром Савету Эўропы Вальтэрам Шіммэрам. Гэта была іх апошняя сустрэча на сесіі Парлямэнцкай Асамблеі Савету Эўропы. Падчас сустрэчы з Генэральным сакратаром Савету Эўропы прадстаўнікі беларускай апазыцыі акцэнтавалі ўвагу на будучым супрацоўніцтве гэтай арганізацыі й Беларусі з абавязковым удзелам шырокай грамадзянскай кааліцыі і з умоваю спыненьня палітычных рэпрэсыяў у Беларусі. Як адзначыў Анатоль Лябедзька, Вальтэр Швіммэр вельмі цёпла адносіцца да Беларусі і добра знаёмы праблематыкай гэтай краіны. Швіммэр адзначыў, што меркаваньні апазыцыйнага боку будзуць улічаны пры распрацоўцы далейшай стратэгіі Савету Эўропы ў адносінах зь Беларусьсю.
Усяго дэлегацыя Вярхоўнага Савету правяла больш за 20 сустрэч у камітэтах, палітычных групах, з асобнымі ўплывовымі палітыкамі Парлямэнцкай Асамблеі Савету Эўропы.
“Палітычная кампанія пад назовам “прэзыдэнцкія выбары” – гэта прыпынак, які мы праехалі. Мы павінны аналізаваць, але разам з тым мы павінны глядзець у заўтрашні дзень. Па-першае, мы б хацелі, каб была каардынацыя дзеяньняў усіх міжнародных структураў, каб гэта было ў фармаце рэзалюцыі, якая была прынятая Камітэтам міністраў 25 верасьня, а таксама рэзалюцыі, якая была прынятая ў студзені гэтага году на ПАСЭ. Ма зацікаўленыя, каб гэтыя дзеяньні не выходзілі за рамкі гэтых двух дакумэнтаў”, - паведаміў у інтэрвію Радыё Свабода віцэ-сьпікер Вярхоўнага Савету Анатоль Лябедзька. У агуле дэпутаты задаволеныя сваёй чатырохдзённай працай у Палацы Эўропы ў Стразбургу. Сёньня яны вылятаюць у Менск, а афіцыйная дэлегацыя так званай “палаты прадстаўнікоў” выляцела на дзень раней.