Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
1213 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Уважаемые посетители веб-сайта Хартии`97!
11:30, 12/11/2001


 ПАЛIТЫКА 

Суды над абаронцамі Курапатаў
11:19, 12/11/2001

Адбыліся першыя суды над актывістамі руху ЗУБР, якія абаранялі Курапаты. Сёньня ў суд Савецкага раёну Менску выклікалі дзесяць удзельнікаў руху супраціву. Усе яны абвінавачваліся ў парушэньні арт.166 КаАП (непадпарадкаваньне законнаму патрабаваньню супрацоўніка міліцыі), хоць асноўная частка была затрыманая каля апорнага пункту міліцыі на вул.Мірашнічэнкі,51, дзе яны чакалі сваіх таварышаў. Яўген Клімаў быў прыгавораны да штрафу ў 7 мінімальных заробкаў. Астатнія суды былі адкладзеныя на аўторак, сераду і чацьвер, бо зубры заявілі хадайніцтва аб уводзе ў працэс абаронцы.

Генпракурор абавязаны абнародаваць вынікі расьсьледаваньня ў Курапатах
11:18, 12/11/2001

Грамадзкае аб’яднаньне “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” просіць генэральнага пракурора Беларусі Віктара Шэймана абнародаваць вынікі расьследаваньня, праведзенага ў Курапатах у 1997-1999 гг. У лісьце, адрасаваным В.Шэйману, старшыня ТБМ Алег Трусаў адзначае, што ў сувязі з пашырэньнем Менскай кальцавой аўтамабільнай дарогі заўважна вырас інтарэс грамадзкасьці да праблемы пахаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў ва ўрочышчы Курапаты.

Польская прэса адрэагавала на падзеі ў Курапатах
11:17, 12/11/2001

“Дарога праз магілы”, “Лукашэнку патрэбнае шасэ, а не магілы” – пад такімі назовамі вядомыя польскія газэты разьмяшчаюць сёньня артыкулы аб будаўніцтве аўтамабільнай дарогі праз Курапаты. Сёньня найбольш масавая польская "Gazeta Wyborcza" у матэр’яле “Навошта Курапаты” распавядае, як напярэдадні міліцыя зьнічтожыла намёты актывістаў беларускай апазыцыі, якія спрабавалі абараніць ад будаўніцтва аўтастрады месца пахаваньня ахвяраў масавых рэпрэсіяў НКВД.

Дабрачынная акцыя мастакоў на будаўніцтва нацыянальнага мэмарыялу ў Курапатах
11:16, 12/11/2001

Вядомыя беларускія мастакі А.Марачкін, А.Пушкін, Г.Драздоў, С.Цімохаў, С.Касьцючэнка, Ю.Хілько, П.Русак і іншыя ладзяць дабрачынную выставу-продаж “Усё часовае, мастацтва вечнае”. Адчыняецца выстава 15 лістапада а 17 гадзіне, у Менску па вуліцы Сурганава, 16 у галерэі “Золата” і будзе працягвацца да 22 лістапада. На выставе можна будзе набыць творы розных жанраў згаданых мастакоў. Сродкі ад продажу карцін пойдуць на будаўніцтва нацыянальнага мэмарыялу ў Курапатах.

Прадстаўнікі беларускай ваеннай прамысловасьці наведалі Іран
11:15, 12/11/2001

Дэлегацыя Рэспублікi Беларусь на чале з міністрам прамысловасьці з 8 па 17 лістапада знаходзіцца ў Іране. У складзе дэлегацыі прадстаўнікі шэрагу беларускіх прадпрыемстваў, якія выпускаюць або ваенную прадукцыю, або тавары падвойнага прызначэньня. На думку лідэра АГП Анатоля Лябедзькі, “...відавочна, што беларуская дэлегацыя ў Тэгеране абмяркоўвае не пастаўкі сьвяточных елак, а прадукцыю ваенна-тэхнічнага характару. Афіцыйны Менск ходзіць па лязу. Гандаль зброяй зь Лівіяй, Іракам, Сірыяй можа прывесьці да вельмі жортскіх санкцыяў адносна Менску. І законапраэкт сенатара Джэса Хелмса можа стаць толькі першай ластаўкай”.

Сямён Домаш перанёс аперацыю на сэрца
11:14, 12/11/2001

На мінулым тыдні ў кардыялягічным шпіталі Ягелонскага ўнівэрсітэту ў Кракаве вядомаму беларускаму палітыку, экс-кандыдату на пасаду прэзыдэнта Беларусі Сямёну Домашу была зробленая аперацыя празскурнай ангіёплястыкі венечных артэрыяў сэрца. Аперацыя цягнулася каля трох гадзінаў і, па словах польскіх хірургаў, прайшла пасьпяхова. Сямён Мікалаевіч адчувае сябе задавальняюча і ўжо выпісаны са шпіталю. Месяц ён будзе праходзіць пасьляаперацыйную рэабілітацыю ў Гародні. Польскія кардыёлягі абяцаюць, што за паўгады здароўе беларускага палітыка вернецца да нармальнага стану. Як вядома, напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, 27 жніўня, Сямён Домаш быў шпіталізаваны ў 1-ую менскую клінічную лякарню з ачаговым інфарктам міякарду.

80% белорусских предприятий подпадают под процедуру санации и банкротства
11:13, 12/11/2001

По оценкам Федерации профсоюзов Белорусской более 80% предприятий уже сегодня попадают под процедуру санации и банкротства. Федерация профсоюзов считает, что ситуация в экономике обостряется. Причем, обострение приобретает достаточно яркие очертания. При кажущемся экономическом росте, когда увеличивается валовой внутренний продукт, растут объемы промышленного производства, происходит резкое ухудшение качественных показателей экономического развития. В частности, растет доля убыточных предприятий и организаций в отраслях экономики. И сегодня их количество составляет 35,1% всех предприятий. В прошлом году этот показатель составлял 22%.

Космическая задолженность за электроэнергию
11:12, 12/11/2001

Колоссальной величины - 70 миллиардов рублей - достигла в Гродненской области задолженность потребителей за энергоресурсы. Больше всего - 51 миллиард рублей - задолжали работники сельского хозяйства. Из 300 колхозов и госхозов только 12 рассчитались за прошлый отопительный сезон, а 120 пока не оплатили ни копейки. Такие факты привел на пресс-конференции для журналистов генеральный директор республиканского унитарного предприятия "Гродноэнерго" С. Белый.

В Минске подорожал пассажирский транспорт
11:11, 12/11/2001

Мингорисполком принял решение об изменении тарифов на пассажирские перевозки. С 10 ноября одна поездка в городском транспорте обходится горожанам в 80 рублей. Для пассажиров, пользующихся льготами, - 40 рублей. В автобусах экспресс-маршрутов один талон стоит 160 рублей.

Против бывшего диктатора Югославии выдвинуто еще одно обвинение
11:10, 12/11/2001

Следователи Международного трибунала для бывшей Югославии 12 ноября представили судьям третье обвинительное заключение по делу бывшего президента СРЮ Слободана Милошевича. Это последнее из обвинений, выдвигаемых МТБЮ против Милошевича. Его формулировка – геноцид мирного населения Боснии во время войны 1991-1995 годах.

Вакханалія на могілках продкаў
11:09, 12/11/2001

"КУРОПАТЫ"
Супрацьстаяньне абаронцаў Курапатаў супрацоўнікам АМАПу працягваецца. Напрацягу чатырох апошніх тыдняў на месца пахаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў акрамя актывістаў руху ЗУБР разам з прадстаўнікамі іншых маладзёвых арганізацыяў, якiя вось ужо два месяцы ахоўваюць магілы продкаў, прыходзілі дзесяткі, сотні менчукоў, якія былі абураныя барбарствам уладаў, што аддалі загад правесьці праз Курапаты Менскую кальцавую аўтадарогу. У адказ улады кінулі на людзей АМАП. Самае жорсткае зьбіцьцё людзей адбылося ў Курапатах 8 лістапада. Больш за 200 амапаўцаў зьбівалі старых, жанчын, падлеткаў гумавымі дубінкамі, валакі па зямлі, валілі тварам ў гразь, білі нагамі... Да абаронцаў Курапатаў прымяняўся сьлёзатачывы газ.

Сенат США рассматривает проект закона о поддержке демократии в Беларуси
11:08, 12/11/2001

Известный американский сенатор Джеси Хэлмс представил на рассмотрение Конгресса США законопроект под названием Акт о демократии в Беларуси. Мы получили текст самого законопроекта и вступительного слова к нему. Обращаясь к президенту США, сенатор Хэлмс заявил: “На фоне кровавой бойни в Нью-Йорке, Пентагоне и Вашингтоне в сентябре этого года в Беларуси снова была разыграна пародия на демократию. Диктатор Александр Лукашенко, который правит в этой стране, был переизбран через запугивания и репрессии на президентских выборах 9 сентября. Страшная трагедия, которая случилась в нашей стране, также как и необходимость бороться с терроризмом, не должны заслонить жестокость и несправедливость такого режима, как режим Лукашенко – особенно в центре Европы. По этой причине сегодня я представляю “Акт о демократии в Беларуси -- 2001”, цель которого – помочь беларусам, которые борются, рискуя собственной жизнью, восстановить демократию и сохранить свою страну независимой и суверенной”. Читайте продолжение речи сенатора Хэлмса и полный текст законопроекта на нашем сайте.

КНГ ОБСЕ оперативно отреагировала на события в Куропатах
11:07, 12/11/2001

Консультативно-наблюдательная группа ОБСЕ в Беларуси на днях срочно отправила на адрес штаб-квартиры ОБСЕ в Вене специальный отчет по событиям в Куропатах. По словам сотрудницы КНГ Беаты Разумилович, которая была непосредственной свидетельницей указанных столкновений с ОМОНом, отчет послали, чтобы мир оперативно узнал о событиях в Беларуси. Госпожа Разумилович подчеркнула, что КНГ ОБСЕ в этом случае решила не ждать, пока придет время для обычного отчета.

Беларускі рэжым пастаўляе зброю мусульманскім экстрэмістам
11:06, 12/11/2001

Нямецкае агенцтва DPA на днях распаўсюдзіла чарговую інфармацыю, датычную экспартных паставак беларускай зброі мусульманскім экстрэмістам. Швэдзкі эксперт па краінах былой Варшаўскай дамовы Сімон Вецэман назваў Беларусь адной з самых таемных краін у справе гандлю зброяй. Як дадаў спэцыяліст у пытаньнях экспарту зброяй гэтымі краінамі, “усё гэта робіцца настолькі безадказна, што нават немагчыма зразумець, як”. У любым выпадку швэдзкі палітоляг і ваенны дасьледчык Вецэман лічыць, што ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму краіны, такія пастаўкі зброі ісламскім экстрэмістам выглядаюць незвычайна праўдзіва. Спасылаючыся на ўласныя крыніцы ў заходніх спэцслужбах, эксперты сцьвярджаюць, што за такія зьдзелкі з мусульманскімі тэрарыстамі ня можа не стаяць Аляксандар Лукашэнка.

Андрэй Саньнікаў: Лукашэнка зарэкамендаваў сябе як агрэсіўны праціўнік НАТА
11:05, 12/11/2001

Канферэнцыя, прысьвечаная зносінам краінаў Балтыі НАТА, прайшла ў канцы мінулага тыдня ў Латвіі. Канферэнцыю наладзіла латышская арганізацыя ў падтрымку Альянсу ЛАТА. У форуме прымалі ўдзел міністар замежных спрваў Латвіі, міністар абароны Карл Білд, былы прэм’ер Швэцыі, прадстаўнікі Нямеччыны, ЗША, у прыватнасьці пасланцыі місіі ЗША ў НАТА ў Брусэлі, прадстаўнікі Расеі, Скандынавіі. Краіны Балтыі і Латвію, у прыватнасьці, цікавіла і тое, што адбываецца на Беларусі, палітычныя працэсы ў краіне, адносіны уладаў і апазыцыі да пашырэньня НАТА да межаў Беларусі. У сувязі з гэтым на канфэрэнцыю быў запрошаны былы намесьнік міністра замежных справаў Беларусі, міжнародны каардынатар Хартыі’97 Андрэй Саньнікаў. Ён быў адзіным прадстаўніком Беларусі на гэтай канферэнцыі.

Абвінавачанага ў выкраданьні Завадзкага выдалілі з судовай залі
11:04, 12/11/2001

Былы “алмазавец” Валеры Ігнатовіч, лідэр злачыннай групоўкі, якая абвінавачвалася ў выкраданьні аператара ГРТ Зьміцера Завадзкага і забойстве шасьці чалавек, больш не прысутнічае ў судовай залі. Судзьдзя выдаліў Ігнатовіча згодна хадайніцтву пракурора, які заявіў, што падсудны напаважліва ставіўся да ўдзельнікаў працэсу. Між тым, іншыя крыніцы паведамляюць, што Ігнатовіч нікога не абражаў, а толькі паведаміў, што пракурор прыходзіў да яго ў турэмную камеру і патрабаваў, каб той узяў на сябе віну за тое, што той не рабіў. У выніку выдаленьня Ігнатовіча з судовай залі Сьвятлана Завадзкая і Вольга Завадзкая ня мелі магчымасьці задаць абвінавачанаму пытаньні аб абставінах зьнікненьня Зьміцера Завадзкага.

Таталітарны характар дзяржавы паўплываў на прафсаюзную акцыю
11:03, 12/11/2001

Удзельнікі акцыі пратэсту супраць парушэньняў правоў прафсаюзаў былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі 9 лістапада. У той самы дзень былі вынесеныя судовыя рашэньні ў справе трох затрыманых. Старшыня Дэмакратычнага прафсаюзу транспартнікаў Уладзімер Макарчук атрымаў штраф на 200 мінімальных заробкаў. І на 20 мінімальных заробкаў пакараны прэзыдэнт Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Віктар Бабаед і лідэр свабоднага прафсаюзу прадпрымальнікаў Магілёву Сяргей Фамін.

Беларусь ня выканала ўмоваў праграмы маніторынгу МВФ. Крэдыту ня будзе
11:02, 12/11/2001

Скончыла працу ў Беларусі місія Міжнароднага валютнага фонду. Эксперты фонду прыйшлі да заключэньня, што ў наступныя паўгады Беларусь ня можа прэтэндаваць на атрыманьне крэдыту стэнд-бай ад МВФ. Асноўная прэтэнзія, выказаная ўраду кіраўніком місіі Мартай дэ Кастэлла-Бранка – высокі дэфіцыт бюджэту, які, нягледзячы на ўсялякія намаганьні, ня можа зьліквідаваць беларускае Міністэрства фінансаў. Яшчэ адно расчараваньне місіі – да сёньня не адменены дэкрэт №40, згодна якому дзяржава мае права канфіскаваць уласнасьць прыватных прадпрымальнікаў. Гэта, на думку місіі, стварае нялепшы клімат для прыватнага бізнэсу, паведамляе Радыё Свабода.

Зьміцер Бандарэнка: “Маё сумленьне чыстае”
11:01, 12/11/2001, “Белорусская газета”

Апазыцыйныя палітыкі працягваюць абмяркоўваць абвінавачваньні ў фінансавай нечысьціні, прад’яўленыя ім палітолягам і журналістам Аляксандрам Фядутам. У папярэднім нумары “БГ” свае адносіны да скандалу і асабіста да ейнага каардынатара выказаў намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Павал Данейка. На чарзе – думка каардынатара “Хартыі’97” Зьміцера БАНДАРЭНКІ.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: