Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
1213 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусь ня выканала ўмоваў праграмы маніторынгу МВФ. Крэдыту ня будзе
11:02, 12/11/2001

Скончыла працу ў Беларусі місія Міжнароднага валютнага фонду. Эксперты фонду прыйшлі да заключэньня, што ў наступныя паўгады Беларусь ня можа прэтэндаваць на атрыманьне крэдыту стэнд-бай ад МВФ. Асноўная прэтэнзія, выказаная ўраду кіраўніком місіі Мартай дэ Кастэлла-Бранка – высокі дэфіцыт бюджэту, які, нягледзячы на ўсялякія намаганьні, ня можа зьліквідаваць беларускае Міністэрства фінансаў. Яшчэ адно расчараваньне місіі – да сёньня не адменены дэкрэт №40, згодна якому дзяржава мае права канфіскаваць уласнасьць прыватных прадпрымальнікаў. Гэта, на думку місіі, стварае нялепшы клімат для прыватнага бізнэсу, паведамляе Радыё Свабода.

Паколькі гэтыя паказчыкі ўваходзілі асобнымі пунктамі ў праграму маніторынгу, вынікі нельга лічыць пасьпяховымі. “Шэраг макраэканамічных паказчыкаў ня быў выкананы, занадта вырасла запазычанасьць мясцовых бюджэтаў. Вырас дэфіцыт бюджэту, а павышэньне заробкаў зрабіла немагчымым стрыманьне бюджэтнага дэфіцыту. Паколькі мы не змаглі дамовіцца з урадам., мы пакідаем яму свае прапановы без абмеркаваньня”, -- заявіла Марта дэ Кастэлла Бранка.

Місія прапанавала ўраду працягваць супрацоўніцтва й пазбавіцца недахопаў. Але ўрад адмовіўся – яно мае, па словах дэ Кастэлла Бранкі, сваю ўласную праграму, якую зьбіраецца выконваць. Аднак гэтую праграму ня можа падтрымаць МВФ. “Мы лічым, што праграма ўраду ў справе росту аб’ёмаў вытворчасьці, павелічэньня заробкаў і зьніжэньня інфляцыі занадта аптымістычная”, -- заявіла кіраўнік місіі МВФ.

Яна лічыць, што ў лепшым выпадку аб’ёмы вытворчасьці ў Беларусі павялічацца на адзін адсотак. З гэтага і трэба сыходзіць пры плянаваньні ўсіх астатніх паказчыкаў. “Цяжка пераканаць Савет дырэктароў падтрымаць такую праграму”, -- адзначыў прадстаўнік МВФ у Літве й Беларусі Марк Хортан.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: