Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
1213 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Андрэй Саньнікаў: Лукашэнка зарэкамендаваў сябе як агрэсіўны праціўнік НАТА
11:05, 12/11/2001

Канферэнцыя, прысьвечаная зносінам краінаў Балтыі НАТА, прайшла ў канцы мінулага тыдня ў Латвіі. Канферэнцыю наладзіла латышская арганізацыя ў падтрымку Альянсу ЛАТА. У форуме прымалі ўдзел міністар замежных спрваў Латвіі, міністар абароны Карл Білд, былы прэм’ер Швэцыі, прадстаўнікі Нямеччыны, ЗША, у прыватнасьці пасланцыі місіі ЗША ў НАТА ў Брусэлі, прадстаўнікі Расеі, Скандынавіі. Краіны Балтыі і Латвію, у прыватнасьці, цікавіла і тое, што адбываецца на Беларусі, палітычныя працэсы ў краіне, адносіны уладаў і апазыцыі да пашырэньня НАТА да межаў Беларусі. У сувязі з гэтым на канфэрэнцыю быў запрошаны былы намесьнік міністра замежных справаў Беларусі, міжнародны каардынатар Хартыі’97 Андрэй Саньнікаў. Ён быў адзіным прадстаўніком Беларусі на гэтай канферэнцыі.

“Удзельнікаў канферэнцыі цікавіла, як разьвіваюцца падзеі ў Беларусі, што адбываецца пасьля прэзыдэнцкіх выбараў менавіта таму, што Беларусь знаходзіцца на мяжы тых краінаў, якія імкнуцца да членства ў НАТА – Латвіі й Літвы. Гэта ўплывае на сытуацыю ў рэгіёне. – паведаміў Андрэй Саньнікаў. – У мяне была размова з намесьнікам міністра замежных спрваў Латвіі, які вельмі сур’ёзна цікавіўся падзеямі ў Беларусі. Ён заявіў, сытуацыя ў краіне непакоіць уладу і грамадзтва Латвіі. Выступоўцы казалі пра тое, што сёньня, перш за ўсё, неабходна ўмацоўваць прынцыпы дэмакратыі. Барацьба супраць тэрарызму – гэта ўмацаваньне дэмакратыі й падтрымка правоў чалавека ў сьвеце. Зьнешняя палітыка Лукашэнкі правалілася, бо ён зарэкамендаваў сябе ня толькі як кіраўнік дзяржавы, які выступае супраць НАТА, але і які выступае вельмі агрэсіўна. Гэта рабілася, каб спадабацца Расеі, пэўным сілам у Расеі. Зараз, пасьля вядомых заяваў Пуціна аб тым, што Расея гатовая ўмацаваць адносіны з НАТА і імкнецца да больш цеснага супрацоўніцтва, заявы Беларусі прагучалі сьмешна. Беларускія ўлады апынуліся ў сытуацыі, калі яны не адсочвалі тое, што адбывалася”.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: