Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дабрачынная акцыя мастакоў на будаўніцтва нацыянальнага мэмарыялу ў Курапатах 11:16, 12/11/2001
Вядомыя беларускія мастакі А.Марачкін, А.Пушкін, Г.Драздоў, С.Цімохаў, С.Касьцючэнка, Ю.Хілько, П.Русак і іншыя ладзяць дабрачынную выставу-продаж “Усё часовае, мастацтва вечнае”. Адчыняецца выстава 15 лістапада а 17 гадзіне, у Менску па вуліцы Сурганава, 16 у галерэі “Золата” і будзе працягвацца да 22 лістапада. На выставе можна будзе набыць творы розных жанраў згаданых мастакоў. Сродкі ад продажу карцін пойдуць на будаўніцтва нацыянальнага мэмарыялу ў Курапатах.