Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
1213 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Генпракурор абавязаны абнародаваць вынікі расьсьледаваньня ў Курапатах
11:18, 12/11/2001

Грамадзкае аб’яднаньне “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” просіць генэральнага пракурора Беларусі Віктара Шэймана абнародаваць вынікі расьследаваньня, праведзенага ў Курапатах у 1997-1999 гг. У лісьце, адрасаваным В.Шэйману, старшыня ТБМ Алег Трусаў адзначае, што ў сувязі з пашырэньнем Менскай кальцавой аўтамабільнай дарогі заўважна вырас інтарэс грамадзкасьці да праблемы пахаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў ва ўрочышчы Курапаты.

Вынікі сьледзтва па раскрыцьці злачынстваў у Курапатах, якое ў 1988-1989 гг. правяла Пракуратура БССР пад кіраўніцтвам Георгія Тарнаўскага, былі даведзеныя да грамадзкасьці. Вынікі аналягічнага сьледзтва, праведзенага ў 1995 годзе старэйшым сьледчым па асабліва важных справах Пракуратуры Беларусі Валеры Камароўскім, таксама былі апублікаваныя ў рэспубліканскай прэсе. У 1997-1999 гг. старэйшым памочнікам ваеннага пракурора Віктарам Сомавым праводзілася новае расьсьледаваньне трагедыі ў Курапатах, аднак афіцыйная інфармацыя па выніках расьсьледаваньня не была абнародаваная.

Разам з тым, адзначаецца ў лісьце, у газэце "Славянский набат" № 17 ад 12 траўня 1999 году ў артыкуле “Курапаты. Косава...Правакацыі працягваюцца” Валянцін Корзун публікуе фрагмэнты матэр’ялаў сьледзтва, праведзенага Віктарам Сомавым. “Факт зьяўленьня самога артыкула, а таксама згаданыя у ёй матэр’ялы дазваляюць зрабіць высновы, што вынікі расьсьледаваньня сп. Сомава не ўтрымліваюць ні дзяржаўнай, ні іншай ахоўваемай законам тайны”, -- піша Алег Трусаў.

На падставе артыкула 34 Канстытуцыі краіны і сыходзячы з палажэньняў закону “Аб Пракуратуры Рэспублікі Беларусь” аўтар ліста просіць генпракурора давесьці да грамадзкасьць праз дзяржаўныя СМІ асноўныя вынікі сьледзтва, праведзенага Віктарам Сомавым.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: