Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Адбыліся першыя суды над актывістамі руху ЗУБР, якія абаранялі Курапаты. Сёньня ў суд Савецкага раёну Менску выклікалі дзесяць удзельнікаў руху супраціву. Усе яны абвінавачваліся ў парушэньні арт.166 КаАП (непадпарадкаваньне законнаму патрабаваньню супрацоўніка міліцыі), хоць асноўная частка была затрыманая каля апорнага пункту міліцыі на вул.Мірашнічэнкі,51, дзе яны чакалі сваіх таварышаў. Яўген Клімаў быў прыгавораны да штрафу ў 7 мінімальных заробкаў. Астатнія суды былі адкладзеныя на аўторак, сераду і чацьвер, бо зубры заявілі хадайніцтва аб уводзе ў працэс абаронцы.