Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 1314 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
БАЖ пратэстуе супраць закрыцьця газэты “Пагоня”
11:21, 13/11/2001

Беларуская асацыяцыя журналістаў выступіла сёньня з пратэстам супраць закрыцьця газэты “Пагоня” - аднаго з першых незалежных беларускіх выданьняў. Як паведамляе прэс-служба БАЖ, Беларуская асацыяцыя журналістаў зьвязвае закрыцьцё газэты “Пагоня” і ліквідацыю ейнай рэдакцыі з абяцаньнем Аляксандра Лукашэнкі “разобраться” з незалежнай прэсай пасьля выбараў. У тым самым шэрагу знаходзяцца расьсьледаваньне крымінальнае справы, узбуджанай па факце публікацыі прадвыбарчых матэрыялаў у газэце “Рабочы”, і адмаўленьне гаспадарчага суда ад разгляду зыска рэдакцыі газэты “Брестский курьер” да Міністэрства інфармацыі аб прызнаньні папярэджаньня несапраўдным.

 ПАЛIТЫКА 

Вучоныя ўсяго сьвету патрабуюць вызваленьня з турмы прафесара Бандажэўскага
11:20, 13/11/2001

Акцыя замежных вучоных у падтрымку прафесара Юры Бандажэўскага працягваецца. Заходнія вучоныя, большасьць з якіх зьяўляюцца членамі ўплывовай арганізацыі “Міжнародная амністыя”, ужо некалькі тыдняў накіроўваюць лісты ў адрас Аляксандра Лукашэнкі. Вучоныя зьвяртаюцца таксама да старшыні Вярхоўнага суда й міністра ўнутраных справаў Беларусі. Ва ўсіх – патрабаваньне вызваліць з турмы прафесара Бандажэўскага.

Апазыцыя прапануе рэформу бюджэтна-падаткавай сыстэмы
11:19, 13/11/2001

Навукова-аналітычны цэнтар Аб’яднанай грамадзянскай партыі падрыхтаваў аналіз праэкту рэспубліканскага бюджэту Рэспублікі Беларусь на 2002 год, а таксама вынес прапановы па рэфармаваньні бюджэтна-падаткавай палітыкі краіны. Адпаведныя прапановы 13 лістапада адпраўленыя да прэм’ер-міністра Генадзя Навіцкага і да кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Урала Латыпава. Але цяжка сказаць, наколькі пасьпяховай будзе ініцыятыва АГП, бо ў Беларусі па-ранейшаму захоўваецца адзін цэнтар, дзе прымаюць эканамічныя рашэньні. Ён складаецца з ураду, буйных прамысловых прадпрыемстваў і заканадаўчай улады. Зьмест так званага афіцыйнага праэкту бюджэту—2002 г. указвае на характар заплянаванай ў наступным годзе эканамічнай палітыкі. Нягледзячы на тое, што пасьля прэзыдэнцкіх выбараў вышэйшыя службовыя асобы неаднаразова рабілі заявы адносна лібералізацыі і актывізацыі рынкавых рэформаў, бюджэтная палітыка ў Беларусі па-ранейшаму застаецца закрытай, непразрыстай і непадкантрольнай грамадзкасьці і выбаршчыкам.

Пра знаходжаньне беларусаў на борце пацярпелага лайнэра нічога не вядома
11:18, 13/11/2001

МЗС Беларусі ня мае дадзеных аб знаходжаньні грамадзянаў Беларусі на борце амэрыканскага лайнэра, які пацярпеў у панядзелак ад катастрофы ля Нью-Ёрку, паведаміў “Інтэфаксу” прэс-сакратар зьнешнепалітычнага ведамства Павал Латушка.

Экспансія расейскага капіталу працягваецца
11:17, 13/11/2001

Буйныя расейскія інвестары ўжо вызначылі для сябе кола першачарговых аб’ектаў беларускай прамысловасьці для ўкладаньня сродкаў у іх мадэрнізацыю. Гэта, перш за ўсё, “МАЗ”, “Палімір”, “Нафтан” і яшчэ некалькі індустрыяльных гігантаў. Як паведамляе “Саюз-інфо”, гэтыя прадпрыемствы будуць акцыяніраванымі з удзелам інвестараў з Расеі. На “МАЗе” гатовыя да такога павароту падзеяў і чакаюць ад патэнцыйнага інвестара “Сібірскага алюмінія” тэхніка-эканамічнага абгрунтаваньня ўваходжаньня Менскага аўтазаводу ў холдынг “РусПрамАўта”.

Абмяркоўваюцца пэрспэктывы супрацоўніцтва з Іранам
11:16, 13/11/2001

Пэрспэктывы разьвіцьця беларуска-іранскіх зносінаў будуць абмяркоўваць сёньня старшыня “савету рэспублікі” Аляксандар Вайтовіч і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Іран у Беларусі Мохамэд Муса Хашэмі Гольпаегані. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты “парлямэнту”, гэта першая сустрэча нядаўна прызначанага іранскага дыплямата з Аляксандрам Вайтовічам.

Як жыць на такую пэнсію?
11:15, 13/11/2001, «Народная воля»

Зьвяртаюся адразу ў дзьве газэты з надзеяй, што мая просьба будзе выкананая. Матывам майго звароту паслужыла наступнае: я адпрацавў 43 гады 8 месяцаў 19 дзён. Так падлічана ў працоўнай кніжцы. 26 гадоў адпрацаваў хірургам, абараніў кандыдацкую дысэртацыю па экстраннай хірургічнай дапамозе. У 1990 годзе здарылася бяда – трагічна загінула сястра з мужам, захварэў сам, стаў інвалідам ІІІ групы (ад ІІ групы адмовіўся), і працягваў працаваць урачом хуткай медычнай дапамогі, бо працаваць хірургам ня здолеў па стану здароўя. І вось 25.09.2001 г. мне споўнілася 60 гадоў. Стаў афармляць пэнсію і стала страшна і крыўдна ад таго, як ставіцца да нас дзяржава.

Беларускі аграрны сэктар зноў ззаду ўсёй планеты
11:14, 13/11/2001

Не зьмяншаецца вастрыня з выплатай заробку ў аграрным сэктары эканомікі Гомельскай вобласьці. Як адзначалася на пазачарговым паседжаньні аблвыканкаму, больш чым у палове гаспадарак Жлобінскага, Лоеўскага, Рагачоўскага, Сьветлагорскага раёнаў з працоўнымі не разьлічыліся яшчэ за жнівень. Па стану на 6 лістапада даўгі па заробку склалі, у прыватнасьці, у гаспадарках Жлобінскага раёну – 538,1 млн. рублёў, Рагачоўскага – 402,2, Добрушскага – 360, Жыткавіцкага – 258,4, Сьветлагорскага – 254,1 мільёны рублёў.

У аграпраме – усяго толькі 35 сумесных прадпрыемстваў
11:13, 13/11/2001

У аграпрамысловым комплексе Беларусі зарэгістравана 35 сумесных прадпрыемстваў, створаных пры ўдзеле замежнага капіталу. Як паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзелу зьнешнегандлёвай дзейнасьці й замежных інвестыцыяў Мінсельгасхарчу Тамара Усачова, сумесна зь Нямеччынай арганізавана 10 такіх прадпрыемстваў, па чатыры – з Польшчай і ЗША. Створаныя таксама СП З Галяндыяй, Аўстрыяй, Славакіяй, Латвіяй, Літвою, Швэйцарыяй, Грэцыяй, Расеяй і Казахстанам. Ёсьць сярод іх вытворцы піва, сокаў і безалькагольных напояў, драўніны й мэблі.

Срок службы в армии может быть сокращен
11:12, 13/11/2001

В ближайшее время срок службы в белорусской армии может быть сокращен. В настоящий момент на рассмотрении в Совмине Беларуси находится проект закона «О воинской обязанности и военной службе», в котором предусматривается сокращение срока службы до 1 года, а для имеющих высшее образование и не прошедших обучение на военной кафедре – до 9 месяцев.

10 сутак арышту за абарону крыжоў у Курапатах
11:11, 13/11/2001

Дзесяць сутак арышту – такі прысуд вынесьлі лідэру Маладога Фронту Паўлу Севярынцу за абарону крыжоў у Курапатах. Судзьдзя Менскага раённага суда больш за пяць гадзінаў разглядаў справу Паўла Севярынца. У выніку лідэр Маладога Фронту будзе адбываць пакараньне ў будынку на Старабарысаўскім тракце, бо разьмеркавальнік на вуліцы Акрэсьціна прызначаны толькі для тых, каго асудзілі ў менскіх гарадзкіх судах. Яшчэ аднаго члена Маладога Фронту Фёдара Жывалеўскага Савецкі суд Менску прыгаварыў да 7 сутак арышту па артыкулах 166 і 167 – удзел у несанкцыянаваным пікеце і супраціўленьне міліцыі. Іншых абаронцаў Курапатаў пакуль караюць штрафамі.

Вышэйшы гаспадарчы суд закрыў газэту “Пагоня”
11:10, 13/11/2001, Радыё Свабода

Вышэйшы гаспадарчы суд пастанавіў закрыць незалежны гарадзенскі тыднёвік "Пагоня". Судзьдзя Жандараў задаволіў пазоў Гарадзенскай абласной пракуратуры, якая некалькі месяцаў таму ініцыявала ліквідацыю выданьня "ў інтарэсах дзяржавы". "Гэтага ня можа быць!" — усклікнуў галоўны рэдактар "Пагоні" Мікола Маркевіч, калі судзьдзя Вышэйшага гаспадарчага суду Жандараў зачытаў пастанову: спыніць дзейнасьць юрыдычнай асобы і сродкаў масавай інфармацыі.

Беларускі МЗС спужаўся “Акта аб дэмакратыі ў Беларусі-2001”
11:09, 13/11/2001

“Адыёзным” назваў глава беларускага МЗС Хвастоў унесены на разгляд у Кагрэсе ЗША законапраэкт “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі”. На ягоную думку, гэты дакумэнт вядзе да спыненьня дыпляматычных сувязяў паміж дзьвюма краінамі. Згаданы законапраэкт, унесены амэрыканскім сэнатарам Джэсі Хелмсам, прадугледжвае выдзяленьне 30 мільёнаў даляраў ЗША “на ўзнаўленьне і ўмацаваньне дэмакратычнага ўраду ў Беларусі”.

Лідэр Свабодных прафсаюзаў сустрэўся з міністрам юстыцыі
11:08, 13/11/2001, www.praca.by

Старшыня Свабоднага прафсаюзу Беларускага Генадзь Быкаў сустрэўся 12 лістапада 2001 году з міністрам юстыцыі Беларусі. Падчас сустрэчы абмяркоўвалася праблема рэгістрацыі структураў прафсаюзаў, у прыватнасьці былі абумоўленыя праблемы парушэньня правоў прафсаюзаў у “Правілах афармленьня і разгляду дакумэнтаў, прадстаўляемых для дзяржаўнай рэгістрацыі...”, а менавіта: дазваляльная працэдура рэгістрацыі і шэраг патрабаваньняў, якія ствараюць значныя цяжкасьці пры рэгістрацыі. Генадзь Быкаў асабліва адзначыў недакладкасьць адказаў Мінюста, якія паступілі раней на запыты СПБ. Таксама закраналіся пытаньні, зьвязаныя з адменаю вышэйшымі інстанцыямі рашэньняў, прынятых па рэгітсрацыі ніжэйстаячымі судамі праз працяглы тэрмін.

На заводах насьпяваюць масавыя акцыі пратэсту
11:07, 13/11/2001

Прафсаюзны камітэт Гомельскага заводу пускавых рухавікоў ад імя тысячнага калектыву рабочых заявіў аб гатоўнасьці да масавых акцыяў пратэсту. Згодна інфармацыі старшыні прафкаму заводу пускавых рухавікоў Аляксандра Кізева, абурэньне калектыву выклікаюць перш за ўсё працяглыя нявыплаты заробку. Толлькі зусім нядаўна адміністрацыя заводу здолела разьлічыцца з рабочымі за жнівень. У той самы час запазычанасьць за верасень складае 75 мільёнаў рублёў. Праз два тыдні дырэкцыя ўжо павінна выплочваць заробак і за кастрычнік, што наогул нерэальна.

Кто украл выборы
«Ворон к ворону летит…»

11:06, 13/11/2001, Мониторинг нарушений прав человека за сентябрь-октябрь 2001 года
Людмила Грязнова, член о


Почти два столетия назад Александр Пушкин написал стихотворение о богатыре, лежащим под ракитой, «кем убит и отчего, знает сокол лишь его, да кобылка вороная, да хозяйка молодая». Прошло много лет, и на белорусской стороне повторилась та же страшная история. И снова хозяйки молодые – Людмила Карпенко, Ольга Захаренко, Зинаида Гончар, Ирина Красовская, Светлана Завадская – ждут милых, неубитых и живых.

Беспрацоўных стала болей
11:05, 13/11/2001, www.praca.by

За дзевяць месяцаў гэтага году колькасьць беспрацоўных у Віцебскай вобласьці дасягнула амаль двух тысячаў чалавек. Узровень беспрацоўя склаў 2,21%, пры гэтым у гарадах ён яшчэ больш высокі – 2,57%. У лідэрах па гэтым паказчыку вось ужо які год – Новалукомль – 3,62%. На пяткі яму наступаюць Віцебск (2,98%) і Ворша (2,48%). І гэта – далёка не мяжа. На многіх прадпрыемствах вобласьці стала йдзе скарачэньне колькасьці працоўных. Калі летась у прамысловасьці вобласьці звольнена па скарачэньню штату 1670 чалавек, то сёлета за дзевяць месяцаў – амаль удвая болей (3049). У выніку такога нестабільнага становішча ў абласной службе працаўладкаваньня сёньня стаіць на ўліку каля 17 000 чалавек. Востра стаіць праблема жаночага й маладзёвага беспрацоўя. Больш за палову з зарэгістраваных на біржы працы – жанчыны. Амаль палова – моладзь ад 16 да 29 гадоў.

Лунінецкім пэнсіянэрам павінны паўмільярды рублёў
11:04, 13/11/2001

Лунінецкі фонд сацыяльнай абароны насельніцтва занепакоены недахопам грошай на выплаты пэнсіі. Як перадае берасьцейскі карэспандэнт Радыё Рацыя, пратэрмінованая запазычанасьць Лунінецкаму фонду переўзышла 530 млн.рублёў – амаль палову сумы запазычыла рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства “Палесьсеэлектрамаш” і калгас “Расея”.

У Казахстан будзем езьдзіць бяз візаў
11:03, 13/11/2001, GazetaSNG.ru

Сэнат Казахстану ратыфікаваў Пагадненьне паміж урадамі Беларусі, Кіргізыі, Таджыкістану, Расеі й Казахстану аб узаемных бязвізавых паездках грамадзянаў. Гэта адбылося 12 лістапада на плянарным паседжаньні Сэнату Казахстану, што адбыўся пад старшынствам Амірбека Байгелдзі.

Першая чарга памежнага пераходу “Новая Гута” гатовая да здачы
11:02, 13/11/2001

Першая чарга памежнага пераходу “Новая Гута”, дзе йдзе рэканструкцыя, рыхтуецца да здачы. Яе ўрачысты пуск прызначаны на 15 лістапада. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Гомельскай мытні. “Новая Гута”—аб’ект на мяжы паміж Беларусьсю і Ўкраінай. Менш чым месяц таму рамонтна-будаўічыя працы тут праінспэктаваў міністар транспарту й камунікацыяў Міхаіл Баравы падчас сваёй працоўнай паездкі на Гомельшчыну. Па словах міністра, пасьля заканчэньня працаў у “Новай Гуце” прапускная здольнасьць памежнага пераходу павялічыцца ў тры разы, а яе поўную рэканструкцыю прызначана скончыць да 25 сьнежня гэтага году.

Расейская кантрабанда на 3 мільёны даляраў
11:01, 13/11/2001

затрыманая беларускімі мытнікамі на заходняй мяжы нашай краіны. Гэта самая вялікая партыя кантрабанднага груза ў гісторыі беларускай мытні. Перахоп ажыцьцявілі супрацоўнікі КДБ і Дзяржаўнага мытнага камітэту на пераходзе "Заходні Буг".

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: