Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расейская кантрабанда на 3 мільёны даляраў 11:01, 13/11/2001
затрыманая беларускімі мытнікамі на заходняй мяжы нашай краіны. Гэта самая вялікая партыя кантрабанднага груза ў гісторыі беларускай мытні. Перахоп ажыцьцявілі супрацоўнікі КДБ і Дзяржаўнага мытнага камітэту на пераходзе "Заходні Буг".
Як паведамілі РІА “Новости” ў беларускім ДМК, канфіскаваны груз ( у асноўным—бытавая тэхніка) ацэньваецца ў 3 мільёны даляраў ЗША. На 21 вялікагрузнай аўтамашыне яго спрабавалі пераправіць на тэрыторыю Расеі па фальшаваных дакумэнтах.
Згодна суправаджальным паперам, якія былі прад’яўленыя беларускім мытнікам, адправіцелямі партыі тэхнікі зьяўляліся фірмы з Фінляндыі, Польшчы, Нямеччыны.
На дадзены момант машына адканваіравана на штрафную пляцоўку да высьвятленьня абставінаў справы. Згодна беларускаму заканадаўству кантрабандны груз канфіскоўваецца на карысьць дзяржавы.