Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Казахстан будзем езьдзіць бяз візаў 11:03, 13/11/2001, GazetaSNG.ru
Сэнат Казахстану ратыфікаваў Пагадненьне паміж урадамі Беларусі, Кіргізыі, Таджыкістану, Расеі й Казахстану аб узаемных бязвізавых паездках грамадзянаў. Гэта адбылося 12 лістапада на плянарным паседжаньні Сэнату Казахстану, што адбыўся пад старшынствам Амірбека Байгелдзі.
Ва ўмовах ускладненай міжнароднай сытуацыі бесперашкодны праезд, вядома, можа справакаваць прыток уцекачоў, асабліва з Аўганістану. Аднак, як адзначыў міністар замежных справаў Ерлан Ідрысаў, вялікага наплыву ўцекачоў ўсё ж такі не чакаецца. Да таго ў законапраэкце прадугледжана, што пры надзвычайных абставінах бакі могуць прымаць асаблівыя меры па абароне сваіх межаў. У той самы дзень, як паведаміла прэс-служба палаты, сэнатары разглядзелі законапраэкты па ўнясеньні зьменаў і дапаўненьняў у Закон РК “Аб бюджэтнай сыстэме” і ў некаторыя заканадаўчыя акты ў сувязі з прыняцьцем новага Падаткавага кодэксу.