Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 1314 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



10 сутак арышту за абарону крыжоў у Курапатах
11:11, 13/11/2001

Дзесяць сутак арышту – такі прысуд вынесьлі лідэру Маладога Фронту Паўлу Севярынцу за абарону крыжоў у Курапатах. Судзьдзя Менскага раённага суда больш за пяць гадзінаў разглядаў справу Паўла Севярынца. У выніку лідэр Маладога Фронту будзе адбываць пакараньне ў будынку на Старабарысаўскім тракце, бо разьмеркавальнік на вуліцы Акрэсьціна прызначаны толькі для тых, каго асудзілі ў менскіх гарадзкіх судах. Яшчэ аднаго члена Маладога Фронту Фёдара Жывалеўскага Савецкі суд Менску прыгаварыў да 7 сутак арышту па артыкулах 166 і 167 – удзел у несанкцыянаваным пікеце і супраціўленьне міліцыі. Іншых абаронцаў Курапатаў пакуль караюць штрафамі.

У той самы дзень адказнага сакратара Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Уладзімера Юхо аштрафілі на пяць мінімальных заробкаў. Валеры Буйвал і Алесь Раманоўскі заявілі аб хадайніцтве, каб у суд выклікалі амапаўца, які іх затрымліваў, і таму разгляд іхняй справы будзе працягвацца сёньня. Леанід Садоўскі павінен будзе выплаціць штраф у памеры 20 мінімальных заробкаў.

У Савецкі суд Менску ўчора выклікалі ўдзельнікаў руху ЗУБР і сябраў Маладога Фронту. Вось іхныя прозьвішчы: Андрэй Яграў, Яўген Афнагель, Ірына Кашталік, Мікалай Ткачэнка, Юры Фабішэўскі, Яраслаў Стэшык, Раман Казакевіч, Мікіта Сасім, Уладзіслаў Валадзько, Алесь Цялегін, Генадзь Дранковіч, Вераніка Купчанка і Яўген Клімаў.

Амаль усе яны патрабавалі адваката, і суды над імі перанесеныя. Толькі студэнт Гарадзенскага Ўнівэрсітэту Яўген Клімаў адмовіўся ад адваката і быў пакараны штрафам у памеры сем мінімальных заробкаў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: