Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 1314 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Апазыцыя прапануе рэформу бюджэтна-падаткавай сыстэмы
11:19, 13/11/2001

Навукова-аналітычны цэнтар Аб’яднанай грамадзянскай партыі падрыхтаваў аналіз праэкту рэспубліканскага бюджэту Рэспублікі Беларусь на 2002 год, а таксама вынес прапановы па рэфармаваньні бюджэтна-падаткавай палітыкі краіны. Адпаведныя прапановы 13 лістапада адпраўленыя да прэм’ер-міністра Генадзя Навіцкага і да кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Урала Латыпава. Але цяжка сказаць, наколькі пасьпяховай будзе ініцыятыва АГП, бо ў Беларусі па-ранейшаму захоўваецца адзін цэнтар, дзе прымаюць эканамічныя рашэньні. Ён складаецца з ураду, буйных прамысловых прадпрыемстваў і заканадаўчай улады. Зьмест так званага афіцыйнага праэкту бюджэту—2002 г. указвае на характар заплянаванай ў наступным годзе эканамічнай палітыкі. Нягледзячы на тое, што пасьля прэзыдэнцкіх выбараў вышэйшыя службовыя асобы неаднаразова рабілі заявы адносна лібералізацыі і актывізацыі рынкавых рэформаў, бюджэтная палітыка ў Беларусі па-ранейшаму застаецца закрытай, непразрыстай і непадкантрольнай грамадзкасьці і выбаршчыкам.

Міністэрства фінансаў, якое падрыхтавала сумесна з іншымі структурамі ўлады праэкт бюджэта на 2002 год ня мае дастаковай інстытуцыянальнай незалежнасьці, каб самастойна вызначаць асноўныя параметры бюджэтна-падаткавай палітыкі. Яму ўсталёўваюць рамкі, навязваюць прагнозныя паказчыкі, вызначаюць долі, працэнты і ўдзел тых ці іншых інстытутаў. Застаецца толькі выключна матэматычная апрацоўка дадзеных. Чалавек як эканамічны суб’ект, асабліва маламаёмасны, які ня мае сувязі з адміністратыўнымі рэсурсамі, застаецца па-за прапанаванай бюджэтнай схемай.

У выніку такой “сакрэтнасьці”, кансалідаваны і рэспубліканскі бюджэты апісваюць толькі частку даходаў і выдаткаў дзяржавы. Многія артыкулы даходаў і выдаткаў па-ранейшаму застаюца закрытымі, што не дазваляе ацаніць эфектоўнасьць функцыянаваньня ўраду, адміністрацыі прэзыдэнта і іншых структурных падраздзяленьняў. Падаткавая сыстэма застаецца надзвычай складанай, з дзесяткамі ільготаў і прывілеяў для стратных сэктараў, суб’ектаў гаспадараньня і рэгіёнаў і шырокімі паўнамоцтвамі ворганаў выканаўчай улады ўсіх узроўняў. Больш таго, выдаткі бюджэту не сканцэнтраваныя на праграмах па абароне рэальна бедных слаёў насельніцтва. Сродкі атрымоўваюць сотні структур, якія робяць дзяржаўную сыстэму ўлады празьмерна складанай дарагой для падаткаплацельшчыка.

Згодна аналізу, беларуская эканоміка не валодае дастатковым рэсурсам для росту даходаў насельніцтва, як гэта заплянавана ўрадам. Дзяржава па-ранейшаму будзе праводзіць палітыку выцясьненьня прыватных інвестыцыяў, за кошт таго, што штучна рэсурсы стануць больш таннымі і даступнымі выключна для дзяржаўных ворганаў улады, а таксама для выбраных на закрытай аснове суб’ектаў гаспадараньня. Да таго ж яно нават не плянуе правядзеньне прыватызацыі рэальнага сэктара эканомікі й банкаўскай сыстэмы, неабходнай для стварэньня трывалай асновы доўгатэрміновага росту без інфляцыі.

Відавочна, што падрыхтаваны ўрадам праэкт бюджэту на 2002г. не адпавядае маштабу і зьместу вострых сацыяльна-эканамічных праблем, якія стаяць перад краінай. Падрыхтоўка новага праэкту патрабуе дастаткова шмат часу. У сувязі з гэтым АГП прапануе ворганам дзяржаўнай улады не прымаць закон “Аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 2002 год”, ажыцьцяўляць фінансаваньне ворганаў дзяржаўнага кіраваньня, сацыяльнай і культурнай інфраструктуры за першы квартал 2002г. па нарматывах бюджэту 2001г. і да 15 сакавіка распрацаваць новы закон аб бюджэце, асноўныя палажэньні. Гэта мусіць быць бюджэт пераходнага пэрыяду, які будзе ўлічваць адсутнасьць натуральнага інфармацыйнага эканамічнага поля ў Беларусі, адсутнасьць натуральнай структуры вытворчасьці, рынкавай сыстэмы матывацыяў суб’ектаў гаспадараньня ва ўмовах празьмернага адміністратыўнага рэгуляваньня, адсутнасць дэ-факта адзінай эканамічнай прасторы з Расеяй. Павінна ўлічвацца і неабходнасьць стварыць канкурэнтную падаткавую сыстэму, заснаваную на міжнародных бухгальтарскіх і фінансавых стандартах, з дапамогай якой можна будзе прынцыпова зьмяніць дзелавы клімат у Беларусі, неабходнасьць паніжаць выдаткаваньне дзяржавы на адміністыраваньне падаткавай сыстэмы, неабходнасьць выканаць міжнародныя нормы па празрыстасьці бюджэтных выдаткаў, асабліва ў сфэры ваеннай. Навукова-аналітычны цэнтар ўнёс канкрэтныя і больш падрабязныя прапановы ў рэфармаваньні сфэры фармаваньня даходаў і выдаткаў бюджэту, распрацаваў асноўныя накірункі бюджэтнай рэформы і рэформы сыстэмы ўпраўленьня эканомікай. Тэкст аналізу праэкту рэспубліканскага бюджэту Рэспублікі Беларусь на 2002 год цалкам, падрыхтаваны навукова-аналітычным цэнтрам, можна прачытаць на адрэсе http://www.ucpb.org.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: