Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 1415 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Беларусь: Адсутнасьць эканамічных рэформаў можа пацягнуць адмову ў крэдыце
11:16, 14/11/2001, Рон Сiновiц, RFE/RL

Эўрапейскі Банк Рэканструкцыі й Разьвіцьця вызначаецца з новай стратэгіяй адносна Беларусі. Дадзенае рашэньне насьпела ўжо даўно ў сувязі з адмоваю афіцыйнага Менску ісьці па шляху дэмакратычных пераўтварэньняў. ЭБРР ня мае намеру цалкам спыніць крэдытаваньне і інвестыраваньне ў эканоміку Беларусі. Аднак некаторыя афіцыйныя асобы лёнданскага бюро арганізацыі заявілі ў прыватнай размове прадстаўнікам RFE/RL, што высновы назіральнікаў за выбарамі ад АБСЭ зьяўляюцца падставаю для разгляду пытаньня аб замарожваньні капіталаўкладаньняў у дзяржаўны сэктар краіны, што можа быць уключана ў стратэгію асобным пунктам.

 ПАЛIТЫКА 

“Любімая цацка”
11:15, 14/11/2001, «Свободные новости»

У сталіцы суседняй Польшчы адбываецца міжнародная канферэнцыя па пытаньнях бясьпекі і барацьбы з тэрарызмам. Беларусь прадстаўляе глава прэзыдэнцкай адміністрацыі Урал Латыпаў. Напярэдадні кіраўнік бюро дзяржбясьпекі канцэлярыі прэзыдэнта Польшчы, віцэ-міністар Марэк Сівец сказаў літаральна наступнае: “Калі мы кажам пра такую надзвычай важную справу, як барацьба з тэрарызмам у рэгіёне Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, то нельга пакідаць “дзірку” ці “чорную пляму”, якая назваецца Беларусь”.

Мінулае ня мёртвае
11:14, 14/11/2001, “Новые Известия”

Яно нават не мінулае. Вынесеныя ў назоў словы Уільяма Фолкнера вельмі адпавядаюць сучаснай сытуацыі на Беларусі. З канца мінулага тыдня ўлады спрабуюць закатаць пад асфальт рэшткі ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, спачылых ва ўрочышчы Курапаты. Камусьці тое, што адбываецца можа падацца абсурдным. Хтосьці палічыць, што справа ў сродках, дзеля эканоміі якіх кальцавую дарогу вырашылі пашырыць за кошт могілак, а не пусьціць у абход. А некаторыя СМІ падалі канфлікт як чарговую дробную сутычку паміж уладай і апазыцыяй. Але падзеі ў Курапатах паднялі больш сур’ёзныя рэчы. Сучасныя нашчадкі бальшавікоў гатовыя працягваць справу “чырвонага тэрору”. У тым ліку супраць мёрвых.

Беларусы выступаюць супраць інтэграцыі з Расеяй
11:13, 14/11/2001, GazetaSNG.ru

20,8% грамадзянаў, якія прымалі ўдзел у сацыялягічным апытаньні ў Беларусі, зьяўляюцца перакананымі праціўнікамі інтэграцыі з Расеяй. 15.6% -- прыхільнікамі. Пра гэта сьведчаць дадзеныя апытаньня, якія праводзіў Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў у кастрычніку. Як адзначаюць сацыёлягі, упершыню за апошнія два гады колькасьць перакананых праціўнікаў інтэграцыі пераўзышла колькасьць яе перакананых прыхільнікаў. Якім адносінам з брацкай краінай аддаюць перавагу ўдзельнікі апытаньня?

ПАСЭ будзе разглядаць сытуацыю ў Беларусі
11:12, 14/11/2001

Пытаньне аб сытуацыі ў Беларусі будзе разглядацца на паседжаньні камітэту Парлямэнцкай асамблеі Савету Эўропы па палітычных справах, якое адбудзецца на наступным тыдні ў Вільні. Пра гэта паведамілі “Інтэрфаксу” ў прэс-службе Сэйму Літвы.

“Вольны горад” зноў пад сьледзтвам
11:11, 14/11/2001

Рашэньнем ад 22 кастрычніка гэтага году выконваючы абавязкі Крычаўскага міжрайпракурора А.Міхневіч узнавіў крымінальную справу адносна журналістаў крычаўскага незарэгістраванага выданьня “Вольны горад”. Журналісты выданьня даведаліся пра гэта толькі ў канцы мінулага тыдня, калі іх зноў пачалі выклікаць на допыты.

Менск наведалі кіраўнікі абарончых прадпрыемстваў Расеі
11:10, 14/11/2001

Аляксандар Лукашэнка сустрэўся сёньня з генэральным дырэктарам федэральнага дзяржаўнага унітарнага прадпрыемства “Росабаронэкспарт” Андрэям Бельянінавым і выканаўчым сакратаром расейска-беларускай міждзяржаўнай фінансава-прамысловай групы “Абарончыя сыстэмы” Сяргеям Бацехіным. Падчас візыту ў Менск дэлегацыя “Росабаронэкспарту” і “Абарончых сыстэмаў” сустрэнецца з кіраўніком Міністэрства прамысловасьці Рэспублікі Беларусь і шэрагам беларускіх прадпрыемстваў, а таксама з дзяржаўным сакратаром Савету бясьпекі краіны Генадзем Нявыгласам.

Чэргі на мяжы вырастуць
11:09, 14/11/2001

З 21 лістапада польскім бокам будзе зачынены на рэканструкцыю памежны пераход "Брузгі-Кузьніца", разьмешчаны недалёка ад Гародні. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэннцыі ў беларускім зьнешнепалітычным ведамстве начальнік Консульскага ўпраўленьня Міністэрства замежных справаў нашай краіны Віктар Гейсік. Такое аднабаковае закрыцьцё фактычна на год аднаго з асноўных памежных пераходаў на польска-беларускай мяжы зьяўляецца нязручным. Асабліва гэта датычыць грузаперавозчыкаў, чэргі якіх на астатніх пераходах значна павялічацца.

Доказы нелігітымнасьці “палаткі” зьяўляюцца і праз год
11:08, 14/11/2001

Вялікую колькасьць запоўненых бюлятнёў па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў па Бярэзінскай выбарчай акрузе №76, завераных подпісамі, былі знойдзеныя супрацоўнікамі БГК на Бярэзінскіх могілках. Пасьля паведамленьня Мікалая Ермаловіча, раённага каардынатара ЦКС па назіраньні за выбарамі, супрацоўнікі БГК і фатограф адразу выехалі на Бярэзінскія гарадзкія могілкі. На тэрыторыі могілак знаходзілася мноства бюлятнёў па выбарах, большая частка якіх ляжала ў яміне для сьмецьця, закручаная ў паперу.

Камітэт па абароне правоў журналістаў асуджае закрыцьцё “Пагоні”
11:07, 14/11/2001

Камітэт па абароне правоў журналістаў асудзіў рашэньне Вышэйшага Гаспадарчага Суда Беларусі закрыць незалежны штотыднёвік Гародні “Пагоню”. Учора суд прызнаў выданьне віноўным у абразе гонару й годнасьці прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі й публікацыі заявы ад імя незарэгістраванай грамадзянскай арганізацыі. Газэта ўжо мела на сваім рахунку два папярэджаньні. Першае было атрымана 17 лістапада 2000г, а другое – у верасьні 2001.

Ліга правоў чалавека пратэстуе супраць закрыцьця “Пагоні”
11:06, 14/11/2001

Міжнародная ліга правоў чалавека з пратэстам супраць закрыцьця газэты “Пагоня”. Выканаўчы дырэктар Міжнароднай лігі правоў чалавека Кэтрын Фіцпатрык накіравала ліст да Аляксандра Лукашэнкі. “Ліга занепакоеная тым, што закрыцьцё “Пагоні” – гэта выкананьне папярэджаньня прэзыдэнта Лукашэнкі, якое ён агучыў перад выбарамі 9 верасьня 2001 году “разабрацца з незалежнай прэсай пасьля выбараў”. Гэтае абяцаньне супярэчыць афіцыйнай плятформе, якая сцьвярджае, што “кожны чалавека мае права на ўласнае меркаваньне, і ён таксама мае права выказваць яго свабодна і без абмежаваньняў”, што адпавядае артыкулу 19 Міжнароднай Канвенцыі па грамадзянскіх і палітычных правох”, -- гаворыцца ў лісьце. Тэкст ліста прыводзіцца цалкам:

Жорсткая школа для ЗУБРа
11:05, 14/11/2001, ЗУБР

Вучань восьмай клясы сш №5 Салігорску Аляксандар Гулькевіч зьвярнуўся ў Салігрскае аддзяленьне Беларускага Гэльсынскага Камітэту 27 кастрычніка. У сваёй заяве школьнік давёў, што дырэктар школы Валянціна Аркадзьеўна Ястраб выклікала яго да сябе ў кабінет. Там яна і завуч школы па сацыяльнай рабоце спрабавала прымусіць падлетка прызнацца ў тым, што той напісаў на цяпліцы пры школе слова “ЗУБР”. Калі Саша адмовіўся прызнаць віну, дырэктар, якая, дарэчы, зьяўляецца заслужаным настаўнікам БССР, ударыла вучня кулаком у твар, а таксама пагражала, што калi ён не “прызнаецца” да прыхода міліцыі, то будзе яшчэ горш.

Сьледчы камітэт зьняў з Міхаіла Чыгіра абвінавачваньне ў крадзяжы 1 мільёну даляраў
11:04, 14/11/2001

З экс-прэм’ера Міхаіла Чыгіра зьнялі абвінавачваньне ў крадзяжы мільёну даляраў. Пра гэта яму паведамілі на чарговым допыце ў сьледчым камітэце пры Міністэрстве ўнутраных справаў. Сьледчыя спасылаліся на тое, што прайшоў тэрмін даўнасьці гэтага злачынства. Што да былых абвінавачваньняў ў нявыплаце падаткаў, то іх пакінулі.

Будаўнікі пагражаюць забастоўкамі
11:03, 14/11/2001, Радыё Рацыя

У адным з упраўленьняў будтрэсту №12 Магілёву пачаліся хваляваньні людзей з-за нявыплаты заробку за верасень. Згодна паведамленьню старшыні арганізацыі Свабоднага прафсаюзу 12-га магілёўскага будтрэсту Аляксея Паўлоўскага, у будаўнічым упраўленьні №56 на 12 лістапада быў заплянаваны пачатак усеагульнай забастоўкі. Брыгадзіры спрабавалі высьвятліць у сваіх начальнікаў, калі будаўнікі і інжынэры атрымаюць заробленыя грошы. Людзям выплацілі толькі па 35 тысячаў рублёў – так званы мінімальны спажывецкі “кошык”.

Звальненьні ў мэтах эканоміі
11:02, 14/11/2001, www.praca.by

Агульная запазычанасьць па заробку за жнівень-верасень у аграпрамысловым комплексе Маларыцкага раёну Берасьцейскай вобласьці на лістапада склала 235 500 тысячаў рублёў. З 18 гаспадарак і арганізацыяў толькі адно разьлічылася са сваімі работнікамі за верасень. Восем зь іх маюць даўгі за жнівень. Лідэрамі па нявыплатах за два месяцы сталі калгасы “Зара” -- 37 359 тыс. рублёў, “Маларыцкі” – 36 732 тыс. рублёў, “Новае жыцьцё” -- 30 486 тыс. рублёў, імя "Кірава" – 28 693 тыс. рублёў.

У Фінляндыі канфіскавана звыш 8 тонаў жэле з утраманьнем спіртусу з Беларусi
11:01, 14/11/2001

У Фінляндыі канфіскавана звыш 8 тонаў жэле з утрыманьнем спіртусу. Яго знайшлі ў прыватным доме недалёка ад горада Лохья, перадае РІА "Новости". Жэле складаецца са спіртусу з дадаткам стэарына. Пры ўвозе ў краіну прадстаўнікі яго прадставілі мытнікам як мыйны сродак. Спіртус у такім выглядзе кантрабандысты ўвозяць у Фінляндыю ўпершыню. Калі б за яго заплацілі падаткі, то іх сума склала б 3,7 млн. фінскіх марак. Жэле вырабленае на хімічным прадпрыемстве Беларусі. У Фінляндыю яно трапіла праз Літву і Эстонію. У кантрабандзе падазраецца міжнародная злачынная групоўка. 7 з 13 падазроных ужо затрыманыя праваахоўчымі ворганамі Фінляндыі.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: