Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 1516 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Былыя міністры засталіся без працы
11:05, 15/11/2001

Чым сёньня займаюцца былыя міністры ўраду, якія пазбавіліся сваіх пасадаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў? Як паведамляе Радыё Свабода, былы старшыня беларускага ўраду Ўладзімер Ярмошын, па зьвестках ягонай сям’і, знаходзіцца ў адпачынку за межамі Беларусі. Датстакова цяглы час застаюцца беспрацоўнымі былы міністар абароны Аляксандар Чумакоў і экс-міністар культуры Аляксандар Сасноўскі, якіх Лукашэнка звольніў яшчэ да прэзыдэнцкіх выбараў. За бортам новага ўраду аказалася і Вольга Даргель – былы міністар сацыяльнай абароны. Але яна ўжо перайшла мяжу, якая дазваляе атрымоўваць пэнсію. А вось экс-міністар аховы здароўя Ігар Зелянкевіч яшчэ не дасягнуў пэнсійнага ўзросту. Дзе ён будзе працаваць далей, пакуль невядома.

А вось былы віцэ-прэм’ер Міхаіл Дзямчук ужо ўладкаваўся на дзяржаўную службу. Паколькі ён акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук, то ён вярнуўся ў Беларускую політэхнічную акадэмію. Праўда, ня рэктарам (а менавіта з гэтай пасады ён прыйшоў ва ўрад), а кіраўніком цэнтра лазернай фізікі.

Яшчэ адзін былы намесьнік старшыні Валеры Кокараў пакуль у Расеі. Сцьвярджаюць, што ён мае намер заняцца бізнэсам у нафтавай галіне – менавіта той, якой ён кіраваў, калі быў віцэ-прэм’ерам. Экс-міністар адукацыі Васіль Стражаў таксама пакуль “думае, чым бы заняцца”.

Аналітыкі зьвяртаюць увагу на тое, што пры рэфармаваньні ўраду пацярпелі перш тыя, хто меў менскія намэнклятурныя карані. Гэта і Ярмошын, і Дзямчук, і Кокараў, І Стражаў, І Зелянкевіч, і Даргель.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: олимпиада 2008
Преобразователь частоты
для телефонов скачать игры nokia.