Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Працоўныя ў Беларусі жорстка эсплуатуюцца 11:16, 15/11/2001, GazetaSNG.ru
“Працоўныя ў Беларусі жорстка эксплуатуюцца. Яшчэ 2-3 гады таму гадзіна працоўнага часу каштавала 49 цэнтаў, а сёньня яна каштуе 31 цэнт. У Польшчы гадзіна працоўнага часу ў сярэднем каштуе 2-3 даляры. А пачыналі мы з аднолькавага кошту працоўнага часу”. Такую заяву зрабіла ў інтэрвію недзяржаўнай радыёстанцыі “Рацыя” Людміла Гразнова, дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13 скліканьня, адзін з сябраў аргкамітэту грамадзкай ініцыятывы Хартыя’97.
Яна пашкадавала, што ня можа распавесьці пра гэта грамадзянам сваёй краіны ні па дзяржаўным радыё ці тэлевізыі, ні буйной дзяржаўнай газэце. Афіцыйныя ўлады зрабілі ўсё магчымае, каб пазбавіць праўды народныя масы. Людміла Гразнова ўпэўненая, што пакуль людзям кожны дзень будуць казаць па радыё і тэлевізыі: “Так, жывём бедна, але няма вайны; так, жывём бедна, затое аднолькава”, і ўнушаць, што гэта – самае вялікае дасягненьне ў гэтым жыцьці, да таго часу ўсё ў беларускім грамадзтве будзе заставацца па-ранейшаму. “Пакуль ня будзе грамадзянскіх свабодаў, мы можам разьлічавць толькі на чарку, але ўжо без шкваркі”. Калі людзі гэтага ня зразумеюць, трэба прыводзіць як узор жыцьцё ў Прыбалтыцы й Польшчы, лічыць дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня.