Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 1617 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
«Палатка» прыняла бюджэт у лепшых традыцыях – бяз шуму і пылу
11:17, 16/11/2001


 ПАЛIТЫКА 

Сьведкі злачынстваў групы Ігнатовіча пазьбягаюць залі суда
11:16, 16/11/2001, "Народная воля"

Закрыты працэс аб выкраданьні расейскага тэлеаператара фактычна яшчэ не пачаўся: Дзімін эпізод – у самым канцы сьпісу злачынстваў, якія інкрымінуюцца абвінавачанным. Судовае разьбіральніцтва вось ужо тры тыдні рухаецца тэмпамі чарапахі. Паседжаньні ці наогул адмяняюцца, ці, у горшым выпадку, дапытваюць аднаго-двух сьведак і разыходзяцца, таму дапытваць няма каго. Вельмі падобна на тое, што сьведкі баяцца зьяўляцца ў залі суда.

Глава Беларусі крычаў на амэрыканскага сэнатара
11:15, 16/11/2001

Улады краіны не дазволяць умешвацца каму-небудзь ва ўнутраныя справы рэспублікі, заявіў Аляксандар Лукашэнка на паседжаньні з актывам Менскай вобласьці й Менску па пытаньнях сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця рэгіёнаў у 2001-2005 гг. Паводле ягоных словаў, на гэты час асобныя ўрадавыя і няўрадавыя арганізацыі іншых дзяржаваў робяць спробы працягваць фінансаваньне беларускай апазыцыі, у прыватнасьці, у сэнат ЗША паступіў законапраэкт аб перадачы беларускай апазыцыі каля 30 млн.даляраў. Пры згадцы дадзенага законапраэкту, які быў унесены на разгляд Кангрэсу ЗША сенатарам Хэлмсам, Лукашэнка пачаў крычаць. Як сказаў Лукашэнка, зараз у краіне йдзе “перагрупоўка апазыцыйных сілаў і асобныя палітыкі спрабуюць навязаць прэзыдэнту нейкі працэс перамоваў”.

Менск распачаў барацьбу з “лішкавымі” грашыма
11:14, 16/11/2001, Время МН

Падобна на тое, што беларуская дзяржава вырашыла пералічыць усю наяўнасьць, якая ёсьць у насельніцтва. З гэтай мэтай ва ўрадзе пад эгідай Міністэрства юстыцыі распрацаваны праект праграмы мераў па кантралю над наяўнымі грашовымі сродкамі. Дзяржава мае намер устанавіць татальны кантроль над выдаткамі і, натуральна, над крыніцамі даходаў сваіх грамадзянаў. У тым выпадку, калі праграма будзе рэалізаванай, набыць любы тавар коштам 200 дал. і вышэй беларусы здолеюць толькі па безнаяўным разьліку. І ўсё роўна, будзе чалавек расплочавцца ў замежнай валюце або ў эквіваленце па курсу Нацбанка. Аплочваць пакупку прыдзецца толькі па безнаяўным разьліку “праз касавы падсумоўваючы апарат шляхам залічэньня на ўкладныя рахункі грамадзян”.

Салiгорскiя гарнякi праводзяць пiкет
11:13, 16/11/2001

Прадстаўнiкi арганiзацыi Незалежнага прафсаюзу гарнякоў салiгорскага ВА "Беларуськалiй" правялі 16 лістапада ў Менску пiкет. Гарнякi патрабавалi ад уладаў адмены падаткаабкладаньня выхадных дапамог, якiя выплачваюцца пры звальненьнi работнiка з прадпрыемства, у тым лiку -- пры скарачэньнi штату, а таксама знiжэньня стаўкi падаходнага падатку да 13 адсоткаў.

Лукашэнку патрэбна Расея для нарошчваньня экспарту зброі
11:12, 16/11/2001

Аляксандар Лукашэнка лічыць, што прыйшоў час пашыраць супрацоўніцтва з Расеяй у абарончай сфэры, уключна з экспартам узбраеньняў. Па ягоных словах, супрацоўнiцтва дзьвух краiн у экспарце ваеннай тэхнікі на замежныя рынкі “не зьяўляецца сакрэтам”. "У нас ёсьць чым гандляваць. Галоўнае, што мы не парушаем міжнародныя нормы і прынцыпы”, -- сказаў Аляксандар Лукашэнка.

Украiна ўводзiць больш жорсткi рэжым уезду для беларусаў
11:11, 16/11/2001, "Народная воля"

Украiнскiя памежнікі грамадзянам Беларусi на пунктах памежнага пропуску ў пашпарце ставяць штамп "Уезд--Выезд". Iнфармацыя пра чалавека й яго пашпартныя зьвесткi заносiцца ў адпаведны рэестр. Гамяльчане сцьвярджаюць, што пасля такой рэгiстрацыi мяжу беларусам можна перасякаць штодня. Аднак праз тры месяцы ўкраiнскiя памежнiкi зробяць паўторную рэгiстрацыю.

Палова гаспадарак Беларусі стратныя
11:10, 16/11/2001

Колькасьць стратных гаспадарак у Беларусі працягвае расьці. Як паведамляе карэспандэнт "Известий", намесьнік міністра сельскай гаспадаркі й харчаваньня Анатоль Рубанік паведаміў журналістам, што да канца гэтага году іх колькасьць павялічыцца да 1,4 тыс.

«Вэлком» мае 100.000 абанэнтаў
11:09, 16/11/2001

Колькасць абанэнтаў СП "Мабільная лічбавая сувязь " (гандлёвая марка VELCOM) пераўзышла сто тысячаў карыстальнікаў, паведамілі "Интерфаксу" ў кіраўніцтве кампаніі.

Лукашэнка ў Курапаты не паехаў
11:08, 16/11/2001

Аляксандар Лукашэнка наведаў учора адзін з ужо пабудаваных участкаў Менскай кальцавой дарогі. Адметна, што ў Курапаты, найбольш праблемную для ўладаў будоўлю, ён не прыехаў. Лукашэнка заявіў, што рэканструкцыя кальцавой дарогі мусіць скончыцца ўжо ў наступным годзе, і зьвярнуўся да кіраўнікоў Менску й Менскай вобласьці Міхаіла Паўлава й Мікалая Дамашкевіча: "Вы не павінны расьцягваць будоўлі!" Тымчасам у Курапатах будаўнікі парушылі дамоўленасьць пра тое, што працы будуць весьціся толькі на 22 мэтры ад дарогі.

Зьняты з паказу “Тутэйшыя” – сымбаль нацыянальнага адраджэньня
11:07, 16/11/2001

Спектакаль "Тутэйшыя" па п`есе Янкі Купалы зьняты з рэпэртуару ў Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы. Гэта стала вядома напярэдадні заплянаваных на 14 і 15 лістапада паказаў драмы. За прычыну падаецца нібыта зношанасьць дэкарацыяў. Адначасова стала вядома пра падпісаньне А.Лукашэнкам указу аб падрыхтоўцы й правядзеньні мерапрыемстваў па сьвяткаваньін 120-годзьдзя народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы й Якуба Коласа…

Кадравы ператрус "сілавой вэртыкалі"
11:06, 16/11/2001, Радыё Рацыя

У "сілавых" ведамствах Беларусі адбыліся кадравыя зьмены. Сярод іншага Лукашэнка прызначыў новага намесьніка дзяржсакратара Савету Бясьпекі, замяніў начальніка Берасьцейскай міліцыі. Новыя прызначэньні таксама адбыліся ва ўправах КДБ па Віцебскай і Гомельскай абласьцёх і ў Міністэрстве абароны. Радыё Рацыя прагназуе на гэтай падставе хуткі пачатак новай антыкарупцыйнай кампаніі.

Міністр фінансаў здаў лукашэнкаўскую «заначку»
11:05, 16/11/2001

Менавіта пад такім загалоўкам незалежная газэта «Наша Свабода» аналізуе ўчорашні выступ міністра фінансаў Беларусі Мікалая Корбута ў “палаце прадстаўнікоў”. Там, нагадаем, высьвятлілася, што Аляксандр Лукашэнка хавае ў «Беларусбанку» грошы, атрыманыя ад продажу зброі. Па словах М.Корбута, сродкі, якія дзяржава атрымлівае ад рэалізацыі гэтак званых спецматэрыялаў міністэрства абароны – «танкаў і іншага ўзбраеньня» – трапляюць у «Беларусбанк», на рахункі «рэзервовага фонду прэзыдэнта» і «стабілізацыйнага фонду» для забесьпячэньня надзейнасці валютных укладаў грамадзянаў ва ўпаўнаважаных банках. Міністр пацьвердзіў, што сродкі з гэтых фондаў не фігуруюць «ні ў якім артыкуле бюджэту». Апошнія словы, на думку «Нашай Свабоды», азначаюць, што Лукашэнка фактычна прысвоіў грошы, якія належаць народу Беларусі.

«Мінімалка» вырасьце да 7 даляраў
11:04, 16/11/2001

У сьнежні адбудзецца чарговае павелічэньне мінімальнага заробку. Хутчэй за ўсё, памер “мінімалкі” будзе 10 тысячаў рублёў. Памер тарыфнай стаўкі першага разраду павялічыцца да 19 тысячаў рублёў.

Радыяцыя ад 1 да 5 кюры – ужо не радыяцыя?
11:03, 16/11/2001

З новага году адмяняюцца выплаты жыхарам рэгіёнаў з радыяцыйным забруджваньнем ад 1 да 5 кюры. Гэтае рашэньне ўраду ўнесьлі ў праект бюджэту на 2002 год. Сымбалічных выплатаў на 600–700 рублёў пазбавяцца 1 мільён 300 тысяч грамадзянаў. Такім чынам урад прызнаў, што няздольны падвысіць да прыстойнага ўзроўню "грабавыя" ў чарнобыльскіх раёнах. Нягледзячы на запэўніваньні міністра фінансаў Беларусі пра сацыяльную скіраванасьць бюджэту на наступны год, урад скарачае субсыдыі на жыльлёва-камунальную гаспадарку, транспарт, а значыць, на іх адпаведна вырастуць тарыфы для насельніцтва.

Сьпіваемся танным пойлам
11:02, 16/11/2001

У Берасьцейскай вобласьці павялічыўся аб`ём продажу танных спіртусовых напояў. Паводле зьвестак абласнога ўпраўленьня статыстыкі, за 9 месяцаў гэтага года спіртусовых напояў рэалізавана на 79,1 мільярда рублёў. У параўнальных коштах гэта на 11,6 адсоткі больш, чым за адпаведны пэрыяд 2000 году. У той час, як скараціўся продаж гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў (на 6,2%), часьцей сталі купляцца танныя айчынныя віны, за кошт чаго і дасягнуты рост аб`ёму рэалізацыі спіртусовых напояў.

«Союзны кампутар» атдае канцы
11:01, 16/11/2001, «Вечерний Минск»

Існуе небясьпека, што далешая распрацоўка сямейства суперкампутараў “СКІФ” па эканамічных прычынах калі ня спыніцца зусім, то, ва ўсялякім выпадку, можа замарозіцца. Трохгадовая праграма фінансуецца з бюджэту “саюзнае дзяржавы”, і на яе плянавалі выдаткоўваць каля 11 мільёнаў даляраў. Але па выніках 2000 году ўжо зьявіўся вялікі дэфіцыт: распрацоўшчыкі атрымалі толькі 69 адсоткаў сродкаў ад заплянаванага . І сёлета грошай, хутчэй за ўсё, будзе яшчэ менш.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: