Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Берасьцейскай вобласьці павялічыўся аб`ём продажу танных спіртусовых напояў. Паводле зьвестак абласнога ўпраўленьня статыстыкі, за 9 месяцаў гэтага года спіртусовых напояў рэалізавана на 79,1 мільярда рублёў. У параўнальных коштах гэта на 11,6 адсоткі больш, чым за адпаведны пэрыяд 2000 году. У той час, як скараціўся продаж гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў (на 6,2%), часьцей сталі купляцца танныя айчынныя віны, за кошт чаго і дасягнуты рост аб`ёму рэалізацыі спіртусовых напояў.
Пры прагнозе росту агульнага тавараабароту ў вобласьці на 5,2 адсоткі, рост за 9 месяцаў склаў 10 адсоткаў. Удзельная вага рэалізацыі алькагольных напояў у абароце рознічнага гандлю - 15,7 адсоткі. Апрача спіртнога, у крамах больш сталі набываць рыбы і морапрадуктаў, рэалізацыя якіх узрасла на 63,1 адсоткі. Рэалізацыя рыбных кансэрваў узрасла на 50,8 адсоткі. На 29 адсоткаў скараціўся продаж натуральнай гарбаты, на 11,6 адсоткаў - мясных кансэрваў. У параўнаньні з мінулым годам скараціўся продаж тавараў працяглага карыстаньня - ровараў, мапедаў, пральных машын, халадзільнікаў і маразільнікаў.