Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 1617 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кадравы ператрус "сілавой вэртыкалі"
11:06, 16/11/2001, Радыё Рацыя

У "сілавых" ведамствах Беларусі адбыліся кадравыя зьмены. Сярод іншага Лукашэнка прызначыў новага намесьніка дзяржсакратара Савету Бясьпекі, замяніў начальніка Берасьцейскай міліцыі. Новыя прызначэньні таксама адбыліся ва ўправах КДБ па Віцебскай і Гомельскай абласьцёх і ў Міністэрстве абароны. Радыё Рацыя прагназуе на гэтай падставе хуткі пачатак новай антыкарупцыйнай кампаніі.

Зьмены адбыліся ў выніку апошніх візытаў Лукашэнкі па рэгіёнах. Гэтак, пасаду новага начальніка ўправы КДБ па Віцебскай вобласьці заняў Васіль Дземянцей. Іншы кіраўнік зьявіўся і ў гомельскіх супрацоўнікаў спэцслужбаў. Праўда, Анатоль Цакун дасягнуў кіраваньня Гомельскай управай КДБ, дзякуючы таму, што ягоны папярэднік, палкоўнік Мікалай Караткевіч, атрымаў павышэньне па службе: стаў намесьнікам дзяржсакратара Савету Бясьпекі.

Паводле зьвестак Рацыі, Аляксандар Лукашэнка вырашыў аб`явіць чарговую антыкарупцыйную кампанію, якую мае ачольваць менавіта Мікалай Караткевіч. Зусім верагодна, што ў Савеце Бясьпекі наноў утворыцца аддзел па барацьбе з карупцыяй, які пасьля прызначэньня Віктара Шэймана Генэральным пракурорам у поўным складзе быў адкамандзіраваны ў Пракуратуру Рэспублікі.

Неабходнасьцю актывізаваць барацьбу з карупцыяй афіцыйна тлумачаць і прызначэньне кіраўніком управы ўнутраных справаў Берасьцейскага аблвыканкаму Ўладзімера Шафарэнкі. Якраз палкоўнік Шафарэнка мае добры досьвед барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю й карупцыяй. Цягам доўгага часу ён ачольвае адпаведнае падразьдзяленьне МУС. Апроч таго, палкоўнік Шафарэнка змагаўся з карупцыяй і ў асяродзьдзі міліцыянтаў - на пасадзе першага намесьніка службы ўласнай бясьпекі МУС.

Апошнія тры гады спадар Шафарэнка знаходзiўся ў Польшчы - займаў прэстыжную пасаду прадстаўніка МУС Беларусі ў суседняй краіне. Варта зазначыць: у гэткую ж пачэсную ссылку ва Ўкраіну Лукашэнка выправіў колішняга міністра ўнутраных справаў Валянціна Агальца. У Вільні інтарэсы беларускіх міліцыянтаў прадстаўляе былы начальнік управы дзяржаўнае аховы Міхал Цесавец, пад кіраўніцтвам якога ўвесну 1995 году спэцназаўцы зьбівалі апазыцыйных дэпутатаў у Авальнай залі Вярхоўнага Савету.

Зрэшты, фармальна лічыцца, што палкоўнік Шафарэнка атрымаў павышэньне па службовай лесьвіцы. А ягонае "цёплае месца" ў Варшаве, зь некаторых паведамленьняў, угатавана колішняму міністру ўнутраных справаў і былому намесьніку кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта генэралу Юр`ю Сівакову.

Кадравые зьмены закранулі і Ўзбройныя Сілы краіны. На ключавую пасаду начальніка ўпраўленьня кадраў прызначаны Юры Меранцоў. Камандзірам 120-й гвардзейскай асобнай мэханізаванай брыгады, у якой калісьці служыў сам Лукашэнка, - Сяргей Ціханенка. Аляксандар Тышкевіч ачоліў знакаміты яшчэ за савецкім часам вучэбны цэнтар у Печах.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: